наста́ўніцтва, ‑а, н.

1. Праца, занятак настаўніка; прафесія настаўніка. Займацца настаўніцтвам. Першы год настаўніцтва. □ Настаўніцтва як форма выхавання непаўналетніх вельмі пашырана на аўтазаводзе. «Маладосць».

2. зб. Школьныя настаўнікі. Якуб Колас знаходзіць час для сувязей са школьнымі калектывамі, настаўніцтвам. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гучне́ць, ‑ее; незак.

Рабіцца больш гучным. Дзіцячыя галасы гучнелі і мацней даносіліся да кватэры настаўніка. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няўры́мслівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць няўрымслівага. О-о-о, непедагогі не ведаюць, што такое няўрымслівасць маладога настаўніка перад навучальным годам! Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бібліятэ́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Серыйныя выданні, кніжкі, аб’яднаныя агульнай тэмай і прызначаныя для пэўнай катэгорыі чытачоў. Бібліятэчка настаўніка, прапагандыста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е́здзіцца, ‑дзіцца; безас. незак., каму.

Разм. Пра ўмовы язды, паездкі. — Вярнуўся мой вандроўнічак! — радасна сустрэла бабка Параска настаўніка: — Ну, як жа вам ездзілася? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Публічна разглядацца (пра судовую справу), публічна заслухвацца (пра чыю-н. інфармацыю, паведамленне і пад.).

Слухаецца справа аб забойстве.

Слухаюцца даклады па праблемных пытаннях мовы.

2. каго-чаго. Паводзіць сябе згодна з чыімі-н. парадамі; падпарадкоўвацца каму-, чаму-н.

С. настаўніка.

С. добрых парад.

|| зак. паслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прастэ́ча, ‑ы, ж.

Разм. Прастата. Пры гэтым часта выяўлялася прастэча і непасрэднасць дзіцячай істоты, якая вельмі развясельвала настаўніка і ўсю школу, выклікаючы цэлыя выбухі смеху. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

право́рны, ‑ая, ‑ае.

Рухавы, спрытны. А чародкі маладых дзяўчат-паляшучак і праворных маладзіц.. пераміргваліся і кідалі смяшлівыя погляды ў бок маладога настаўніка. Колас. // Шпаркі, хуткі. Праворны ручаёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разрагата́цца, ‑гачуся, ‑гочашся, ‑гочацца; зак.

Разм. Пачаць моцна і доўга рагатаць. Бабка Параска не магла ўтрымацца супроць такой жартаўлівасць і весялосці свайго настаўніка і сама разрагаталася. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаабучэ́нне, ‑я, н.

1. Набыццё ведаў або якіх‑н. навыкаў шляхам самастойных заняткаў без настаўніка, па-за школай.

2. Спец. Аўтаматычнае змяненне спосабу функцыяніравання сістэмы. Самаабучэнне ЭВМ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)