звары́згаць

‘сказаць што-небудзь пустое, недарэчнае; зрабіць што-небудзь наспех, сяк-так’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. звары́згаю звары́згаем
2-я ас. звары́згаеш звары́згаеце
3-я ас. звары́згае звары́згаюць
Прошлы час
м. звары́згаў звары́згалі
ж. звары́згала
н. звары́згала
Загадны лад
2-я ас. звары́згай звары́згайце
Дзеепрыслоўе
прош. час звары́згаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

налётам, прысл.

Разм. Раптоўна; наспех. Захапіць штаб налётам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́скоро нареч., разг. спяша́ючыся, спе́хам, наспе́х; на ско́рую руку́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакусі́ць сов.

1. перекуси́ть;

п. дрот куса́чкамі — перекуси́ть про́волоку куса́чками;

2. перекуси́ть, закуси́ть;

п. наспе́х — перекуси́ть (закуси́ть) на́спех

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́мкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак., што.

1. Тое, што і камячыць.

2. перан. Рабіць наспех, скарачаючы, заканчваючы.

К. даклад.

|| зак. ско́мкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыця́пнуць ’прышыць наспех, спехам’ (Нас.). Гл. цяпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́мкаць несов. (наспех доканчивать) ко́мкать;

к. дакла́д — ко́мкать докла́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падцырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Зацыраваць збольшага, наспех, у асобных месцах. Падцыраваць пальчаткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наля́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак. (разм.).

1. што. Зрабіць што-н. наспех, няўмела, абы-як.

Н. карціну.

2. чаго, чым і без дап. Напэцкаць, нарабіць плям на чым-н.

Н. на абрус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узаткну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак. (разм.).

1. каго-што. Насадзіць на што-н. вострае.

2. што. Наспех абуць, усунуць.

У. боты на босыя ногі.

|| незак. устыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)