плато́к м. ху́стка, -кі ж.;

носово́й плато́к насава́я ху́стачка, насо́ўка;

на чужо́й рото́к не наки́нешь плато́к ніко́му язы́к не завя́жаш.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

саплі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Такі, у якога цякуць з носа соплі. Саплівае дзіця. □ Пад рукі лез саплівы Франак. Лойка. // Выпацканы соплямі. Саплівая насоўка. // перан. Плаксівы, слязлівы. — Яшчэ адно слова! — пагрозна зашаптаў Тарыел. — Яшчэ адно слова, чортавыя вы, саплівыя бабы! Самуйлёнак.

2. перан. Пагард. Малы па гадах або вельмі малады, нявопытны. [Параска:] — Не перашкаджайце спаць, ухажоры саплівыя! Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

носово́й в разн. знач. насавы́;

носова́я часть насава́я ча́стка;

носово́й плато́к насава́я ху́стачка, насо́ўка;

носово́й звук лингв. насавы́ гук;

носова́я па́луба насава́я па́луба.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наса́тка1насоўка, насавая хустачка’ (Гарэц., Жд. 1, Сл. ПЗБ), сюды ж насаві́к ’тс’ (Ян.), наса́рка ’тс’ (Сцяшк. Сл.) і пад. Да нос, вынік семантычнай кандэнсацыі спалучэнняў тыпу насава́я ху́стачка і пад.

Наса́тка2 ’драўляная пасудзіна, бочачка з носікам для напіткаў, алею і інш.’ (Нас., Мат. Гом., ТС; чэрв., Нар. лекс.), ст.-бел. носатка, насатка, насадка ’адзінка вымярэння вадкасці’, ’ёмістасць, якая змяшчае ў сабе дзве калоды мёду, у выглядзе цэбра, які насілі на каромысле, ці ў выглядзе посуда з носам’ (Нас. гіст.). Да нос (Скурат, Меры, 74–75), параўн. насаты ’з (вялікім) носам’; формы з д — вынік дээтымалагізацыі ці ад’ідэацыі да насадзіць ’набіць, насадзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насоў ’нешта, падобнае дла кашулі з палатна, якое сяляне апранаюць на адзенне для аховы яго летам ад дажджу, а зімой ад снегу’ (Нас.), ’белы палатняны балахон, які беларусы носяць летам, від летняга паліто’ (Мядзв.), ’балахон паверх сарочкі і спадніцы ў жанчын; ён мае невялікія выемкі па баках і на грудзях’ (Даўгарукаў), ’беларускі палатняны каптан’ (Багд.), ’доўгі балахон у талію з белага палатна, спецыяльна вытканага’ (Шн. 3), ’палатняны халат’ (Анім.), ’доўгая верхняя мужчынская вопратка без падклала’ (расон., Шатал.), ’верхняе адзенне з даматканай тканіны’ (Сл. ПЗБ), ’пояс ці рамень’ (Анік.), насоўка ’адзенне з суровага палатна, якое служыла для захавання кажуха ці бурноса ад дажджу’ (карэл., Нар. словатв.), ’вопратка ў выглядзе плашча, якая надзяваецца на кажух’ (Жд. 1), рус. насов, насовец ’сарочка, від мяшка з даматканага палатна, з прарэхамі ўверсе і з рукавамі, для цяпла, паверх сарафана, або для працы’ (Даль), ст.-рус. насовьць ’частка аблачэння святара, нарукаўнікі’ з 1300 г. (Сразн.). Паводле БелСЭ, асноўны арэал назвы і рэаліі — Віцебшчына, паўночныя раёны Міншчыны і Магілёўшчыны. Ад насу́нуць ’нацягнуць’, насоўваць ’нацягваць, накладаць зверху’; да соваць, с́унуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)