насо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -со́вак, ж. (разм.).

Невялікая хустачка, прызначаная для выцірання носа або твару.

|| прым. насо́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насо́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. насо́ўка насо́ўкі
Р. насо́ўкі насо́вак
Д. насо́ўцы насо́ўкам
В. насо́ўку насо́ўкі
Т. насо́ўкай
насо́ўкаю
насо́ўкамі
М. насо́ўцы насо́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

насо́ўка ж., разг. носово́й плато́к м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.

Разм. Невялікая хустачка, прызначаная для выцірання носа або твару; насавая хустачка. Працерці насоўкаю акуляры. □ Кірыла дастаў насоўку і пачаў старанна выцірацца. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насо́ўка ж. разм. Tschentuch n -s, -tücher

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ху́стачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

1. гл. хустка.

2. Невялікі кавалачак тканіны квадратнай формы для выцірання носа, твару; насоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

hanky, hankie [ˈhæŋki] n. infml насо́ўка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

handkerchief [ˈhæŋkətʃɪf] n. (pl. handkerchiefs or handkerchieves) насо́ўка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

наса́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Абл. Насавая хустачка, насоўка. [Чалавек] .. абціраў насаткаю вусы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трыно́ска ‘кішэнная хустачка, насоўка’ (астрав., Сл. рэг. лекс.; паст., Рэг. сл. Віц.). Відаць, іранічнае заходнебеларускае ўтварэнне ад церці (гл.) і нос з суф. ‑ка, як у насоўка ‘хусцінка’. Параўн. падобнае асіп. падно́сьнікнасоўка’ (Воўк-Лев., Татарк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)