наткну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. на што. Наскочыць на што-н. вострае.

Н. на сук.

2. на каго-што. Рухаючыся, нечакана сутыкнуцца з кім-, чым-н.

Н. на засаду.

3. перан., на што. Нечакана, выпадкова выявіць, знайсці што-н.

Н. на цікавую кніжку.

Н. на след.

|| незак. натыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нары́цца ’наткнуцца, напароцца’ (ТС), ’натрапіць, наскочыць’: Нарыўса на жураўля на балоці (саліг., Нар. словатв.). Да рыць (гл.), пра паралелізм у развіцці прасл. *ryti, *гъоай і *rinęii гл. Мяркулава, Этимология–1978, 98, параўн. нарвацца ’натрапіць’, нарынуць ’тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наско́кваць несов.

1. (наталкиваться на ходу) наска́кивать;

2. наска́кивать, натыка́ться, нарыва́ться;

3. (нападать) наска́кивать;

1-3 см. наско́чыць1-3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уда́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. аб каго-што і чым. Наткнуўшыся ці сутыкнуўшыся, атрымаць удар (у 1 знач.).

У. аб шула.

У. галавой.

2. у што і аб што. У час імклівага руху наскочыць на што-н., сутыкнуцца з чым-н.

Човен ударыўся ў бераг.

3. перан., у што. Пачаць займацца чым-н. з захапленнем, імкненнем; прыйсці ў які-н. стан.

У. ў навуку.

У. ў слёзы.

|| незак. удара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбі́цца, узаб’ю́ся, узаб’е́шся, узаб’е́цца; узаб’ёмся, узаб’яце́ся, узаб’ю́цца; узбі́ўся, -бі́лася; узбі́ся; зак.

1. на каго-што. Нечакана наскочыць, наткнуцца на каго-, што-н., сутыкнуцца з кім-, чым-н. непажаданым.

У. на камень.

У. на засаду.

2. на што. Натрапіць, напасці на што-н. (разм.).

У. на пашу.

У. на капейку (перан.: разжыцца на грошы; разм.).

3. на каго-што. Узабрацца наверх, насесці, налезці на каго-, што-н. (разм.).

У. з бруднымі нагамі на лаўку.

|| незак. узбіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагря́нуть сов. (неожиданно напасть) наляце́ць, напа́сці; (внезапно прийти) нечака́на з’яві́цца; (ввалиться) увалі́цца; (застичь) наско́чыць, найсці́; (обрушиться) звалі́цца;

враг нагря́нул и́з лесу во́раг напа́ў (наляце́ў) з ле́су;

нагря́нули го́сти нечака́на з’яві́ліся го́сці;

дава́й нагря́нем к нему́ дава́й ува́лімся да яго́;

а он, того́ и гляди́, нагря́нет а ён, так і глядзі́, з’я́віцца (наско́чыць, но́йдзе);

нагря́нула беда́ звалі́лася бяда́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наткнуцца, напаткнуцца, натрапіць, узбіцца; наскочыць, лучыць, налучыць (разм.); напароцца (перан., разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

набе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; -бе́г, -гла; -бяжы́; зак.

1. на каго-што. Наскочыць з разбегу, з разгону.

Н. на прахожага.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка насунуўшыся, пакрыць сабой нейкую прастору (пра хвалі, хмары і пад.).

Хвалі набеглі на бераг.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца ў адным месцы ў вялікай колькасці.

Набегла шмат народу.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Павялічыцца ў суме, колькасці.

Набеглі працэнты.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Раптам узнікнуць, з’явіцца (пра думкі, пачуцці і пад.).

Набеглі трывожныя думкі.

Слёзы набеглі.

Набегчы на памяць (разм.) — успомніцца.

|| незак. набяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наткну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Наскочыць, напароцца на што‑н. вострае. Наткнуцца на сук.

2. Рухаючыся, нечакана наскочыць на каго‑, што‑н. (на якую‑н. перашкоду). Страляючы перад сабою, Мішка выскачыў на палянку, наткнуўся на нешта цвёрдае і ўпаў. Паслядовіч. Ідзе [юнак] па тратуару і аглядваецца назад. Заглядзеўся і наткнуўся на вусатага дзядзьку з гаспадарчай сумкай. — Малады чалавек, не страляйце варон. Пянкрат.

3. перан. Рухаючыся, нечакана сустрэцца з кім‑, чым‑н., набрысці на каго‑, што‑н. Познім адвячоркам абоз нечакана наткнуўся на варожую засаду. Якімовіч. Ішлі мы неяк вясной групай па лесе і наткнуліся на немцаў. Карпюк. // Нечакана, выпадкова выявіць, знайсці што‑н. Толькі ў канцы вайны неяк праглядаючы ў газеце спіс узнагароджаных Урадам партызан, Марынка нечакана наткнулася на .. прозвішча [Паходні]. Хадкевіч. Да дна ператрос чамадан у зацішку. Тут раптам вачыма наткнуўся на кніжку. Арочка. // Разм. Сутыкнуцца з кім‑, чым‑н. на сваім жыццёвым шляху, у сваёй дзейнасці. У Міколы быў горкі вопыт. Летась ён уцякаў і папаўся.. На першым польскім хутары яго накрылі. Багаты хутаранін, пакуль жонка карміла ўцекачоў,.. прывёў з недалёкага маёнтка салдатаў... Ды для Калодкі гэта быў не доказ. — На аднаго сабаку наткнуўся, дык думаеш, што ўсе такія. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дра́паць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Скрэбці па якой‑н. паверхні чым‑н. вострым, цвёрдым; рабіць драпіны. Голле хвастала па твары, драпала рукі, чаплялася за кашулю. Хомчанка. [Фрося] пачала ногцямі драпаць леснікоў твар, рваць яго за доўгія вусы. Бядуля. // Разм. Чухаць цела. Маўчала і цямнела прыгожае веснавое неба, і дзядок драпаў свае худыя валасатыя грудзі. Гарэцкі. Каму свярбіць, той драпае. З нар.

дра́паць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. пагард. Паспешліва адступаць, уцякаць. — Немец драпае, даганяць трэба, — адным духам выпаліў танкіст. Якімовіч. Калі ж здаралася наскочыць на лясную варту або на міліцыю, Анатоль драпаў у кусты. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)