Вуша́ты ’з вялікімі вушамі’ (Нас., Байк. і Некр., КСТ). Ад ву́ха, ву́шы з суфіксацыяй, характэрнай для прыметнікаў са значэннем ’які мае пэўную асаблівасць’; параўн. барадаты, насаты і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наса́р1 (носа́р) ’насаты чалавек’ (ТС). Да нос (гл.).

Наса́р2 (носа́рь) ’ёрш-насар, Acerina acerina’ (Жук.), носу́ра ’тс’ (Дэмб.), укр. носар, носарик, носурик, рус. носа́рь ’данскі ёрш’, польск. дыял. nosacz. Ад нос; паводле Каламіец, назва ўзнікла ў паўднёварускіх гаворках (Каламіец, Происх., 23).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Млына́т той, хто меле на жорнах’ (навагр., Жыв. сл.). Да млын. Суфікс. ‑ат пад уплывам літ. ‑atas, ‑úotas, параўн. balbãtas ’балбатун’, miltúotas ’запэцканы ў муцэ’ (Атрэмбскі, Gram., 2, 246, 252). Не выключана магчымасць утварэння пры дапамозе суфікса прыметніка ‑ат‑: барадаты, насаты, вусаты, ст.-польск. wąsat ’вусач’. Сюды ж млына́чыць ’працаваць млынаром’ (навагр., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́саль ’насач, насаты чалавек’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.; шчуч., Сл. ПЗБ; Янк. 1; мазыр., Мат. Гом.), укр. носаль ’жук-даўганосік; малаток з доўгім канцом’, польск. дыял. nosal, nochal ’чалавек з доўгім носам’, чэш. nosal, славац. nosäl, nochal ’тс’., Суфіксальнае ўтварэнне ад нос©© аднак незвычайны націск на корані, параўн. насар, насач і пад., а таксама украінскі адпаведнік схіляюць да думкі пра запазычанне з польскай мовы. Параўн. таксама каваль, маскиль і інш. утварэнні з суфіксам ‑аль, які трактуецца як запазычаны (Карскі 2-3, 25).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рага́ль — пра вала або лася з вялікімі рагамі (Др.-Падб., Сержп.). Адпрыметнікавы назоўнік з суфіксам ‑аль ад рага́ты (гл.), як наса́ль ад наса́ты. Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 94. Да рог (гл.), параўн. роголе́ ’вялікія рогі’ (ТС). Сюды ж рага́лік ’жук-алень’ (глыб., міёр., ЖНС), паколькі жук мае моцна развітыя верхнія сківіцы, якія па форме нагадваюць рогі аленя, і рага́лік ’маленькая булачка ў выглядзе рога’ (ТСБМ), раго́лік ’варэнік’, ’коржык з бульбы і мукі’ (Ян.). Перанос назвы па форме.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наса́тка1 ’насоўка, насавая хустачка’ (Гарэц., Жд. 1, Сл. ПЗБ), сюды ж насаві́к ’тс’ (Ян.), наса́рка ’тс’ (Сцяшк. Сл.) і пад. Да нос, вынік семантычнай кандэнсацыі спалучэнняў тыпу насава́я ху́стачка і пад.

Наса́тка2 ’драўляная пасудзіна, бочачка з носікам для напіткаў, алею і інш.’ (Нас., Мат. Гом., ТС; чэрв., Нар. лекс.), ст.-бел. носатка, насатка, насадка ’адзінка вымярэння вадкасці’, ’ёмістасць, якая змяшчае ў сабе дзве калоды мёду, у выглядзе цэбра, які насілі на каромысле, ці ў выглядзе посуда з носам’ (Нас. гіст.). Да нос (Скурат, Меры, 74–75), параўн. насаты ’з (вялікім) носам’; формы з д — вынік дээтымалагізацыі ці ад’ідэацыі да насадзіць ’набіць, насадзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)