нагота́вливать несов.

1. (запасать) нагато́ўваць, нарыхто́ўваць, назапа́шваць;

2. (стряпая) нагато́ўваць, нава́рваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сенава́цьнарыхтоўваць сена’ (Сл. ПЗБ; ашм. Стан., Сцяшк. Сл.), ‘касіць, сушыць і ўбіраць сена’ (Скарбы), ‘касіць сена’ (навагр., З нар. сл.), ‘сушыць сена’ (свісл., Шатал.). Паводле Мацкевіч і інш. (Балто-слав. этнояз. отнош., 35), супольная балтыйска-славянская інавацыя, параўн. літ. šienáutiнарыхтоўваць сена’. Звычайна перадаецца апісана з дзеясловам ‘рабіць’: робі́ць се́но (ТС), разьян. dilat sénъ ‘тс’, параўн. таксама ням. Heu machen ‘тс’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ква́сіць, квашу, квасіш, квасіць; незак., што.

1. Даводзіць да стану браджэння, скісання. Квасіць малако. // Нарыхтоўваць у запас такім чынам. Квасіць капусту. Квасіць буракі.

2. Спец. Апрацоўваць шнуры, футра спецыяльным хлебным растворам. Квасіць аўчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салі́ць, салю́, со́ліш, со́ліць; со́лены; незак.

1. што. Сыпаць соль у што-н. для смаку.

С. бульбу.

2. што. Нарыхтоўваць у запас у салёным растворы.

С. агуркі.

С. сала.

3. перан. Рабіць каму-н. непрыемнасці, дапякаць.

С. кпінамі.

|| зак. пасалі́ць, -салю́, -со́ліш, -со́ліць; -со́лены і засалі́ць, -салю́, -со́ліш, -со́ліць; -со́лены (да 1 і 2 знач.).

|| наз. сале́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарыхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. нарыхтоўваць — нарыхтаваць (у 1 знач.).

2. Разм. Планавая здача сельскагаспадарчых прадуктаў дзяржаве. Здаць нарыхтоўку. □ Не было той сумятні, якую звычайна можна было наглядаць, калі здача нарыхтоўкі была ў разгары. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бало́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і балаціна. Балоціна была ўся ў пнях і ў лазняку, а трава там радзіла добрая... Ракітны. Каб ямчэй было потым нарыхтоўваць, капаць торф у балоціне, бульдозер выварочваў і ссоўваў на межы смольныя пні. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыспасо́біць ’працаю нарыхтоўваць запас’; перан. ’зрабіць каму-небудзь што-небудзь дрэннае’ (Нас.), ’набыць; прыдбаць, прыстарацца’ (Бяльк.). Параўн. укр. приспособи́тися ’зрабіцца дагодлівым’, рус. приспосо́бить ’прыстасаваць, зрабіць прыдатным для чаго-небудзь’, польск. przysposobić, чэш. přizpůsobiti, славац. prisposobiť ’прыстасаваць, зрабіць прыдатным да чаго-небудзь’. Гл. спасо́біць. Гл. таксама Яшкін, Бел.-пол. ізал., 156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

впрок нареч.

1. (в запас) на запа́с, у запа́с;

заготовля́ть впрок нарыхто́ўваць на (у) запа́с;

2. в знач. сказ. (в пользу) на кары́сць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сушы́ць ’рабіць сухім’, ’нарыхтоўваць у запас, высушваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Стан., ТС, Сл. ПЗБ). Укр. суши́ти, рус. суши́ть, польск. suszyć, в.-луж. sušić, н.-луж. sušyś, чэш. sušit, славац. sušiť, серб.-харв. су́шити, ст.-слав. соушити і г. д. Прасл. *sušiti ад *suchъ ’сухі’ (Махэк₂, 591). Борысь (588) мяркуе, што гэта першапачаткова быў каўзатыў да прасл. *sъchnǫti ’сохнуць’, на які пазней налажыўся адыменны (ад *suchъ) дзеяслоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сушы́ць, сушу́, су́шыш, су́шыць; су́шаны; незак.

1. што. Рабіць сухім (што-н. сырое, мокрае, вільготнае), трымаючы на паветры або ў цёплым месцы.

С. бялізну.

С. сена.

2. што. Нарыхтоўваць у запас, выдаляючы вільгаць з пладоў, раслін і пад.; высушваць, засушваць.

С. лекавыя травы.

3. перан., каго (што). Падрываць здароўе, знясільваць (разм.); рабіць чэрствым, нячулым.

Што ты сушыш сябе работай? Бяда сушыць жанчыну.

|| зак. вы́сушыць, -сушу, -сушыш, -сушыць; -сушаны.

|| наз. су́шка, -і, ДМ -шцы, ж. (да 1 і 2 знач.) і сушэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)