панарыва́ць², 1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв., -а́е; -а́ла; зак.

Нарваць², нагнаіцца — пра ўсё, многае.

Пальцы панарывалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абарва́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -ве́; -ва́ны; зак.

Нарваць вакол; апухнуць і нагнаіцца.

Палец абарваў.

|| незак. абрыва́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Насцыпа́цьнарваць’: Идзи, дочушка, насцыпли яблыкоў сватам (віц., Шн. 2, 96). Да нашчыпа́цьнарваць’ з цоканнем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нарыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нарваць ​1 (у 1–3 знач.).

нарыва́ць 2, ‑ае.

Незак. да нарваць ​2.

нарыва́ць 3, ‑ае.

Незак. да нарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарва́тьI сов. (набрать, срывая) нарва́ць, мног. панарыва́ць;

нарва́ть це́лый буке́т цвето́в нарва́ць цэ́лы буке́т кве́так.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

налаташы́ць, -ташу́, -то́шыш, -то́шыць; -то́шаны; зак., чаго (разм.).

Нарваць без разбору, псуючы і спусташаючы.

Н. агуркоў.

Н. гароху.

|| незак. налато́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панарыва́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны зак., чаго.

1. Нарваць¹ вялікую колькасць чаго-н.

П. букеты кветак.

2. Парваць многа чаго-н.

П. паперы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надо́ргаць

нарваць, навырываць, надраць чаго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. надо́ргаю надо́ргаем
2-я ас. надо́ргаеш надо́ргаеце
3-я ас. надо́ргае надо́ргаюць
Прошлы час
м. надо́ргаў надо́ргалі
ж. надо́ргала
н. надо́ргала
Загадны лад
2-я ас. надо́ргай надо́ргайце
Дзеепрыслоўе
прош. час надо́ргаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

налупі́ць¹, -луплю́, -лу́піш, -лу́піць; -лу́плены; зак., чаго.

1. Надраць пэўную колькасць чаго-н.

Н. кары.

2. Нарваць вялікую колькасць чаго-н. (разм.).

Н. морквы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налаташы́ць, ‑ташу, ‑тошыш, ‑тошыць; зак., чаго.

Разм. Нарваць без разбору, псуючы і спусташаючы. Зглуміў [Юрась] націну ўсю на градках, Гуркоў мо’ з пуд налаташыў. Маеўскі. // Нарваць чаго‑н. захватамі. Налаташыць гароху. Налаташыць націння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)