зано́рысты, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. З паглыбленнямі, з касымі слаямі (пра дрэва, драўніну).
2. Зрэзаны (пра бераг).
3. перан. Наравісты, упарты (пра чалавека, жывёлу). Занорысты чалавек. // Які выяўляе наравістасць. Занорысты характар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знараві́цца, ‑раўлюся, ‑равішся, ‑равіцца; зак.
Разм. Зрабіцца наравістым, упартым. Валька Янкава сказала Тодарчыку не кідаць Смыка, бо ён наравісты. А знаравіцца — кладзецца ў аглоблях нават на сухім. Хоць забі яго. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нату́рысты, ‑ая, ‑ае.
Наравісты, з норавам; упарты. Натурысты конь. □ [Харытон:] — Тугія ў Муравейніках людзі. Не тое, што ў Бродзе. Адным словам, натурыстыя. Баранавых. — Дзед Яўсей натурысты, — заўважыла жанчына, — не вельмі паддасца на ваты пагрозы. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
привере́дливый
1. перабо́рлівы;
2. (о человеке) перабо́рлівы; (с прихотями) нараві́сты; (капризный) капры́зны, капры́злівы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
но́ров м. но́раў, -раву м.; (характер) нату́ра, -ры ж.;
с но́ровом з но́равам, нараві́сты;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
привере́дник разг. перабо́рлівы, -вага м.; нараві́сты, -тага м.; капры́зны, -нага м.; капры́злівы, -вага м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ачы́грыць ’паздаравець’, ачыгрыцца ’адхадзіцца, паздаравець’ (Яўс.). Няясна; магчыма, звязана з чыгра ’наравісты чалавек’ (лельч., Шур, вусн. паведамл.) і ўласным імем Чыгрын, Чыгрынаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Натурлівы ’схільны да самадурства, упарты, капрызны’ (Гарэц., Анім., Сл. ПЗБ, Яўс.), ’наравісты’ (Нас., Бяльк., ТС). Да натура, літаральна ’той, хто паказвае свой характар’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Заці́нглівы ’наравісты’ (Сл. паўн.-зах.). З бел. афіксацыяй да запазыч. асновы цінг‑ (< літ. tingùs ’гультаявата’), на што ўказвае выбухное ґ (Сл. паўн.-зах., 2, 266).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабі́ра ’жывёла, якая дрэнна есць корм’ (Мат. Гом.), перэбі́ра ’пераборлівы, наравісты, капрызны’ (палес., КЭС). Да перабіра́ць (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑а са значэннем ’дзеючая асоба’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)