напру́жаны
дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
напру́жаны |
напру́жаная |
напру́жанае |
напру́жаныя |
| Р. |
напру́жанага |
напру́жанай напру́жанае |
напру́жанага |
напру́жаных |
| Д. |
напру́жанаму |
напру́жанай |
напру́жанаму |
напру́жаным |
| В. |
напру́жаны (неадуш.) напру́жанага (адуш.) |
напру́жаную |
напру́жанае |
напру́жаныя (неадуш.) напру́жаных (адуш.) |
| Т. |
напру́жаным |
напру́жанай напру́жанаю |
напру́жаным |
напру́жанымі |
| М. |
напру́жаным |
напру́жанай |
напру́жаным |
напру́жаных |
Кароткая форма: напру́жана.
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
узіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. у каго-што. Вельмі ўважліва, напружана глядзець куды-н., на каго-, што-н.; углядацца.
У. ў далячынь.
У. ў твар.
2. у што. Разглядаць сябе ў чым-н., глядзецца ў што-н.
У. ў люстэрка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вадзі́цельскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вадзіцеля. Не адчуваецца ў.. [Бачуры] вадзіцельскай упэўненасці, лёгкасці, вядзе машыну напружана. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запо́ем, прысл.
Разм. Працяглы час, празмерна і без перапынку. Піць запоем. // Не адрываючыся, з вялікім захапленнем, напружана. Чытаць запоем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыме́жны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца, размяшчаецца каля мяжы. Прымежная вёска. □ [Гарадок] круглыя суткі ў любую пару года жыве напружана-баявым жыццём, і кожны кавалачак прымежнай зямлі — .. знаходзіцца пад няспынным наглядам. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вандзігаць ’напружана працаваць (?)’ (КЭС): «А што ж, браток, мая справа такая: свята адпачывай, будні працуй. Была пара, вандзігаў і я так, ого-о!» (Ц. Гартны). Вандзігаць < *вандзіга, якое можа быць звязана з вандраваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыўзня́цца, ‑німуся, ‑німешся, ‑німецца; зак.
1. Трохі ўзняцца, перамясціцца ўгару. Матор напружана ўзвыў, вал пад’ёмніка закруціўся, кузаў прыўзняўся. Вышынскі. Шырокія бровы прыўзнялася, а вейкі ледзь прыкметна ўздрыгнулі. Васілёнак.
2. Трохі прыўстаць, падняцца. Угледзеўшы настаўніка на парозе канцылярыі, пісар прыўзняўся ў крэсле, працягнуў суседу руку, як добры знаёмы, як прыяцель. Колас. Георгій напружана прыўзняўся, абапіраючыся на мыліцы, твар яго пабялеў. Мележ.
3. перан. Стаць лепшым, радасна-ажыўленым. Настрой яшчэ больш прыўзняўся, калі вечарам мы сышліся ўсе разам. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пад’ёмнік, ‑а, м.
Механізм, пры дапамозе якога падымаюць цяжары і пасажыраў. Пнеўматычны пад’ёмнік. □ Ноччу ляпіў мокры снег, раскісалі дарогі, ледзяною карою абрасталі тросы пад’ёмнікаў. Грахоўскі. Матор напружана ўзвыў, вал пад’ёмніка закруціўся, кузаў прыўзняўся. Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вібры́раваць, ‑руе; незак.
1. Знаходзіцца ў стане вібрацыі. Устанавілі, што станок пры павышаных абаротах сапраўды вібрыраваў. Кулакоўскі. Калі круціўся прапелер, агромністы жалезны дах напружана вібрыраваў. Паслядовіч.
2. Дрыжаць, пералівацца. Голас Булая вібрыраваў на самых высокіх нотах. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўла́д, прысл.
Не так, як трэба, як хочацца, як патрабуюць. [Сотнікаў] зашкр[а]баў па сцяне ботамі. Дзёмчыха ўвесь час старанна і няўлад пасабляла знізу, паўхвіліны Сотнікаў напружана высільваўся на сцяне, але ўрэшце таксама пераваліўся цераз верхняе бервяно і апынуўся на столі хаты. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)