Набу́гліцца ’напрацавацца’ (полац., Нар. лекс.). Няясна, магчыма, ад незафіксаванага *бу́гліцца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Налабавозіцца ’напрацавацца, стаміцца ад працы’, налабавозіць ’нарыхтаваць, навазіць, нанасіць’ (Яўс.). Ад лабавозіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
натруди́ться
1. (утомиться) навярэ́дзіцца, наверадзі́цца; натру́дзіцца;
2. (потрудиться много, вдоволь) прост. напрацава́цца, нарабі́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
накасі́цца, ‑кашуся, ‑косішся, ‑косіцца; зак.
Разм. Напрацавацца, стаміцца на касьбе. Пакуль мы дабяромся да сенажаці, — гаварыў дзед.., — дык людзі накосяцца. Даніленка. Дарма стараста непакоіўся, што касцы будуць спаць. Тыя накасіліся ўжо да дзесятага поту. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нашы́цца 1, ‑шыюся, ‑шыешся, ‑шыецца; зак.
Разм. Напрацавацца шыючы. Нашыцца за свой век.
нашы́цца 2, ‑шыецца; зак.
Разм. Набіцца куды‑н., сабрацца дзе‑н. у вялікай колькасці. Прыйшлі малодшыя хлопцы, сябры Міколы. Нашылася поўная кухня дзяцей... Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урабі́цца, ураблюся, уробішся, уробіцца; зак.
Разм.
1. у што і без дап. Вымазацца, упэцкацца ў што‑н. [Варвара:] — Ой, дзядзька, дзе гэта вы так урабіліся? Місько.
2. Напрацавацца. [Гаспадыня:] — То, можа, вам ужо будзе сядзець, кладзіцеся... Нябось, уходаліся за дзень, урабіліся. Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Нацяле́мкацца, нацелемкацца ’наесціся, напіцца ўволю’ (ТС). Відаць, да гукапераймальнага *цялем (целем), параўн. целёмаць ’разумець’, целемёш ’поўнае дзіця’ (ТС), параўн. пацапацца ’наесціся; напрацавацца і г. д.’, нацёпкацца ’наесціся, напіцца ўволю’ (ТС) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нанасі́цца, ‑нашуся, ‑носішся, ‑носіцца; зак.
Разм. Многа, доўга або ўволю панасіць каго‑, што‑н. Нанасіцца вады за дзень. □ Эх ты, лёс чалавечы! Што ты робіш са мною? Я яшчэ не нанасіўся.. Сяргейкі, не нацешыўся ўсмешкамі. Сабаленка. // Напрацавацца, носячы што‑н. — Я прынясу [вады] яшчэ, — кажу я, — прынясу!.. Ды мама не дае мне вядра. — Наносішся яшчэ, — гаворыць яна. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́рабіцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.
1. Набыць пэўныя асаблівасці ў працэсе вытворчасці, работы. Шкура добра вырабілася.
2. Разм. Запэцкацца. Вырабіцца ў сажу.
3. Разм. Выйсці, выбрацца са складанага становішча; выкруціцца. [Калатухін:] — Ну, ледзь вырабіўся! Амаль з пасткі! Амаль не схапілі за руку! Мележ. // Вызваліцца ад каго‑, чаго‑н. Сымон, вырабіўшыся з-пад Мікіты, схапіў кабылу за аброць. Брыль.
4. Напрацавацца, нарабіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Намарска́цца ’напрацавацца’ (Янк. 1). Да марска́ць, марсану́ць (гл.); згодна з Мяркулавай, значэнне ’хутка рухацца’ (у тым ліку ў працы) развілося на базе супольнага для беларускага і чэшскага дзеясловаў значэння ’махаць, біць’, параўн. чэш. mrsknouti sebou (pri praci) ’хутка павярнуцца’ і пад., якія ўзыходзяць да прасл. *mьrskati, што разглядаецца як утварэнне з інтэнсіўным суфіксам ‑sk‑ ад прасл. *merti ’біць’ (Этимология–1974, 60–61).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)