прані́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак., чым.

Напоўніцца, ахапіцца якім-н. пачуццём, думкай і пад.

П. пачуццём адказнасці.

|| незак. праніка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаўня́цца несов., возвр., страд. наполня́ться; преисполня́ться; оглаша́ться; см. напо́ўніцца, напаўня́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прася́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нуўся, -нулася; -ніся; зак., чым.

Пранікнуцца, напоўніцца якім-н. пачуццём, перакананнем, ідэяй.

П. пачуццём адказнасці.

|| незак. прасяка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапо́ўніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.

Напоўніцца звыш меры.

Рака перапоўнілася вадой.

Сэрца перапоўнілася радасцю (перан.).

|| незак. перапаўня́цца, -я́ецца.

|| наз. перапаўне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напаўня́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да напоўніцца.

2. Зал. да напаўняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агаласі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ло́сіцца; зак.

Напоўніцца якімі-н. моцнымі гукамі (пра паветра, прастору).

Лес агаласіўся спевам птушак.

Вуліца агаласілася плачам.

|| незак. агало́швацца, -аецца і агалаша́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наводни́ться затапі́цца; залі́цца, напо́ўніцца, запо́ўніцца; (только в перен. знач.) навадні́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ная́дрыцца ’набухнуць’ (Сл. ПЗБ), рус. наядриться ’нарваць, успухнуць; выспець, наліцца (пра збожжа)’, польск. najędrznieć ’набухнуць; наліцца’, серб.-харв. najedparu ’наліцца’, макед. najadpu ’наліцца, напоўніцца сокам’. Да ядрыцца, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заслязі́цца, ‑зіцца; зак.

Пачаць слязіцца. // Напоўніцца слязамі. І можа ад яго, ад ветру, заслязіліся вочы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аглушы́цца, аглушыцца; зак.

Напоўніцца аглушальнымі гукамі (пра паветра, прастору). Праз хвілін дзесяць бор аглушыўся грымотным выбухам. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)