ціск, націск, напор
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
◎ По́ныр’ю ’ўніз галавой’ (Сцяшк. Сл.), панікнуць ’спатыкнуцца’ (Сл.). Рус. по́ныр ’падземны паток’, ’сыход патоку ў глыб зямлі’, штыром ’нырком’, макед. напор ’месца, дзе паток сыходзіць пад зямлю’. Ад по- і ныраць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́жма ’крынічнае месца на схіле ўзгорка, дзе заўсёды сочыцца вада; гразкае месца’, ’вялікая колькасць вады пад снегам або пад лёдам у час адлігі’, ’прыліў вады ў рэчку, напор вады на плаціну’ (Яшк.), рус. нажим ’топкае месца пад гарою, дзе збіраецца вада з крыніц’, ’нізкае забалочанае месца’, нажбм ’тс’. Варбат параўноўвае з чэш. па žmach ’хоць выціскай’, мараўск. nažit uodu ’набракнуць, набрацца вільгаці (пра грыбы, адзенне, зямлю)’ (ОЛА, 1981, 277–279). Да *žętiy *žьmęy гл. жаць, жмаць ’ціснуць’, параўн. іншыя назоўнікі з такім жа значэннем: націск, націскі, напор і пад. (Яшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
на́ціск, -у, мн. -і, -аў, м.
1. гл. націснуць.
2. Моцны напор.
Н. вятроў.
3. Рашучы, імклівы рух, напад на каго-, што-н.
Стрымліваць н. праціўніка.
4. Вылучэнне (складу, слова) сілай голасу або павышэннем тону, а таксама значок, які паказвае такое вылучэнне.
Паставіць н.
Лагічны н.
5. Патаўшчэнне штрыха пры пісьме пяром.
Пісаць з націскам.
6. перан. Вылучэнне чаго-н. у якасці асноўнага.
Зрабіць н. на выпуск тавараў першай неабходнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ціск, -у, м.
1. гл. ціснуць.
2. Сіла, што дзейнічае на якую-н. паверхню ў разліку на адзінку плошчы паверхні (спец.).
Ц. паветра.
Ц. пары на сценкі катла.
3. Тое, што і крывяны ціск (разм.).
Праверыць ц.
4. Пра павышаны крывяны ціск у каго-н. (разм.).
Ад ціску баліць галава.
5. перан. Уздзеянне на каго-, што-н., насілле над чыёй-н. воляй, перакананнямі; прымус.
Эканамічны ц.
○ Атмасферны ціск — напор атмасферы на ўсе размешчаныя ў ёй прадметы і на зямную паверхню.
Крывяны ціск — сіла, што дзейнічае на сценкі крывяносных сасудаў чалавека і жывёл пад уплывам кровазвароту.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́трымаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1. што. Устаяць, стойка перанесці, не паддаўшыся ўздзеянню цяжару, ціску і пад.
Плаціна вытрымала напор паводкі.
В. асаду.
2. што. Падвяргаючыся праверцы, аказацца годным.
В. прыёмныя экзамены.
3. перан., што. Праявіць цвёрдасць, не ўступіць.
В. сваё слова да канца (не адступіць ад сказанага).
4. каго-што. Пратрымаць дзе-н. на працягу якога-н. часу.
В. хворага дома.
5. што. Доўгім захоўваннем давесці да высокай якасці.
В. віно.
6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра тыражы кніг, спектаклі: ажыццявіцца, адбыцца ў якой-н. колькасці.
Падручнік вытрымаў многа выданняў.
П’еса вытрымала некалькі пастановак.
|| незак. вытры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.
Не вытрымлівае ніякай крытыкі (перан.: нікуды не варта).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзя́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., каму-чаму.
1. Выказваць удзячнасць, падзяку. Дзякаваць сябрам за паслугу. □ [Старшыня] дзякаваў Сашкавай маці, што яна хадзіла дапамагаць жанчынам выполваць свірэпку з пшаніцы. Даніленка.
2. інф. Разм. Тое, што і дзякуй (у 1 знач.). Мікола моцна паціснуў руку старому машыністу: — Дзякаваць табе. Краўчанка. Паляцелі б з калгаса і Ёсіп, і Макар сёння ж, прыйшлося б развітацца і з прысядзібнымі, але, дзякаваць, Глеб Іванавіч стрымаў напор. Дуброўскі.
•••
Дзякаваць богу — тое, што і дзякуй богу (гл. дзякуй).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціск, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. ціснуць 1 (у 1 знач.).
2. Спец. Сіла, якая дзейнічае на адзінку плошчы перпендыкулярна да паверхні цела.
3. перан. Настойлівае ўздзеянне на каго‑, што‑н.; прымус. [Настаўнік:] — Грамадзяне! Усім ясны і зразумелы ваш гнеў і абурэнне. Сотні гадоў жылі мы пад панскім ціскам. Колас.
•••
Атмасферны ціск — напор атмасферы на ўсе размешчаныя ў ёй прадметы і на зямную паверхню.
Нагнясці ціск гл. нагнясці.
Ціск крыві (крывяны ціск) — бакавы ціск на сценкі крывяносных сасудаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аддзялі́ць, ‑дзялю, ‑дзеліш, ‑дзеліць; зак., каго-што.
1. Вылучыць з агульнай адзінай масы што‑н. або адасобіць тое, што знаходзіцца ў злучэнні з чым‑н. Аддзяліць бялок ад жаўтка. □ [Клаўдзя:] — Колькі я табе гаварыла, каб аддзяліць калгасных кароў ад агульнага статка. Шамякін. // Адасобіць, раз’яднаць. Аддзяліць царкву ад дзяржавы.
2. Вылучыць, пазнаць. Аддзяліць істотнае ад выпадковага, галоўнае ад другараднага. Аддзяліць праўду ад хлусні.
3. Раздзяліўшы, засланіўшы, адмежаваць. Новы напор ветру густой заслонай пылу аддзяліў.. [Берднікава] ад групы людзей. Мікуліч.
4. Выдзеліць каму‑н. долю з агульнай гаспадаркі і даць магчымасць весці самастойную гаспадарку. [Данілка:] Дык.. [Сымона і Зоську] аддзяліць трэба, калі ім кепска з намі жыць. Купала. [Мікіту Лазуну] не дае спакою грамадскі выган, дзе ён хацеў бы паставіць другую хату, каб аддзяліць жанатага сына. Хромчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пыр 1 (пырь) ’вецер’ (Шпіл., у прыпісцы): чы пыр, чы негода, чы будзеш заўтра пагода? (Нік. Посл), параўн. рус. урал. пырять, пырну́ть ’дунуць, падуць (пра вецер)’. Няясна. Магчыма, да пыр 2, гукаперайманне, імітуючае пырханне, лёгкі подых, параўн. таксама стараж.-рус. пьрѣ ’ветразі’ (“Аповесць мінулых гадоў” пад 907 г.), тады звязанае таксама з⇉*per‑ (“o locie”, Брукнер, 438), якія выступаюць у прапар, перапёлка (гл.). Інакш адноснастараж.-рус. слова Фасмер, 3, 392 (запазычанне з фінскай); адзінкавыя фіксацыі і адсутнасць тлумачэння семантыкі слова ў дзіцячай помаўцы (’спёка, гарачыня’?) не выключаюць сувязі з *ругь ’агонь’, параўн. рус. урал. пырья ’напор, струмень паветра (з мяхоў у кузні)’: огонь горит под пырьей (СРНГ). Зрэшты, гэта можа сведчыць пра вельмі даўняе змяшэнне асноў са значэннем ’раздуваць’, параўн. пырыць (гл.), і ’гарэць’ (гл. пырнік 2).
◎ Пыр 2 — гукаперайманне, імітацыя ўзлёту, палёту: пыр-пыр ’пырх’ (шальч., Сл. ПЗБ), ’пра ўзмахванні крылцамі птушкі” (Шат.), пыркаць ’падлятаць, скакаць’ (пух., З нар. сл.; ашм. Стан.), ’парушыць’ (смарг., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнага паходжання, параўн. пырх (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)