перайграва́ць

нанова іграць што-небудзь, іграць усё (многае); іграць ненатуральна якую-небудзь ролю (артыст перайграе)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перайграю́ перайграё́м
2-я ас. перайграе́ш перайграяце́
3-я ас. перайграе́ перайграю́ць
Прошлы час
м. перайграва́ў перайграва́лі
ж. перайграва́ла
н. перайграва́ла
Загадны лад
2-я ас. перайграва́й перайграва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перайграючы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перашпіля́ць

‘расшпіліўшы, зашпіліць што-небудзь нанова, іначай; прышпіліць, прыкалоць што-небудзь іначай, у другім месцы’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перашпіля́ю перашпіля́ем
2-я ас. перашпіля́еш перашпіля́еце
3-я ас. перашпіля́е перашпіля́юць
Прошлы час
м. перашпіля́ў перашпіля́лі
ж. перашпіля́ла
н. перашпіля́ла
Загадны лад
2-я ас. перашпіля́й перашпіля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перашпіля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чыставі́к, ‑а, м.

Разм. Чыставы рукапіс, варыянт чаго‑н. Валя перапісвала ў чыставік укладанне па літаратуры. Васілевіч. / у вобразным ужыв. Пачнём нанова сёння, дарагая, Свайго жыцця суровы чыставік. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піса́га, ‑і, ДМ ‑сазе, ж. і піса́г, ‑а, м.

Рубец, шрам. Здаецца, нанова пачыналі балець раны і пісагі ад шампалоў і бізуноў. Крапіва. / у перан. ужыв. Паабапал дарогі стаяць высокія хвоі з пісагамі падсочкі. С. Александровіч. На худой рабрыністай спіне выразна выступалі цёмныя старыя рубцы пісагоў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бядо́та, ‑ы, ДМ ‑доце, ж.

Разм.

1. Бяда, гора. Да ўсіх Галіных бядот дадалася новая, ужо зусім рэальная бяда: стараста паведаміў ёй, каб збіралася ў Германію. Няхай.

2. Матэрыяльныя нястачы, беднасць, галеча, бедната. І тут нейк сама сабою ўспомнілася Панямонь і марная страта грошай, праўда, невялікіх, але ў такой бядоце яны мелі б значную сілу. Колас. І там, дзе гібелі Ў бядоце бясконцай, Жыццё маладое ўстала Нанова. Броўка.

3. зб. Бедната, бедныя людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Рабіцца сівым. «Ці то сівець пачаў [Глеб], ці то проста святло на валасах пераліваецца... Мы ж амаль равеснікі», — падумаў Макар. Дуброўскі. Дармо, што сівеюць мае аднагодкі — вучы нас, краіна, сягоння нанова! Вялюгін.

2. Віднецца, вылучацца здалёк (пра што‑н. шаравата-белае, сівое); шарэць. Сівелі ўзгоркі ад палыну і шэрай квецені лебяды, іржа кепскага шчаўя зацягнула пожні. Хадкевіч. Яшчэ не прыбіты дажджом попел сівеў на тым месцы, дзе стаялі хата і хлевушок. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́ма, прысл.

У сваёй хаце, кватэры, там, дзе жывеш. Нага забалела так, што Цімошку прыйшлося застацца дома і легчы ў пасцельку. Колас. Старога Нахлябіча .. [Балеслаў] застаў дома, на дварэ. Чорны. // У сваёй сям’і, са сваёй сям’ёй. Жыла .. [Марыля] дома пры тату і браце. Брыль. // На радзіме, у родных мясцінах. — А дома там цяпер у нас не гэтак: усё ідзе нанова і добра. Чорны.

•••

Не ўсе дома ў каго гл. усе.

Ні дома, ні замужам — пра няпэўнае становішча каго‑н.

Як дома — свабодна (адчуваць, паводзіць сябе і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перасы́паць, пірасы́паць ’перабудаваць старую драўляную будыніну, у якой гнілое бярвенне замяняецца новым’ (Некр.; Варл.; бялын., Янк. Мат.; Мат. Гом.), ’рамантаваць агароджу’ (навагр., Жыв. сл.), драг. пырысэ́патэ (хату, хлыва́) ’паднавіць будынак’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), перасыпа́нка ’рамантаваная хата з падноўленымі вянкамі’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Укр. бойк. переси́пати (піч, хату) ’перабудаваць, пераставіць’, зах.-валын. пирисе́пате ’збіраць нанова рассыпаныя клёпкі ці ўстаўляць новае дно’; рус. кастр., арл., наўг. пересыпа́ть ’разбіраць і зноў складваць, перабудоўваць (аб будынках)’, польск. przesypać ’тс’, славац. presýpať perie ’памяняць пер’е ў падушках’. Да пера- і cы́паць (гл.). Утварылася ў выніку семантычнага пераносу: першапачаткова слова ўжывалася толькі ў адносінах да сыпучых цел, пазней — у адносінах да драўлянага посуду і начыння: перабіраліся клёпкі, старыя замяняліся новымі, зноў набіваліся абручы, і, параніце, назва дзеяння, звязанага з гэтым рамонтам, перайшла на рамонт будынкаў, агароджы і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да перажыць (у 1, 4 знач.).

2. што і без дап. Быць у стане душэўнага неспакою ў сувязі з чым‑н., хвалявацца, нервавацца з прычыны чаго‑н. — Не перажывай, — суцяшаў я Паліну, — я сам вінаваты больш, чым ты і Лебяда разам. Пальчэўскі. Ні адну яшчэ няўдачу .. [Карп] не перажываў так пакутліва, як гэтую. Шамякін.

3. што. Аднаўляць у памяці мінулае, перажытае. Вера шырока расплюшчыла вочы, нібы перажываючы нанова свой ранейшы спалох. Зарэцкі.

4. Спец. Пранікацца пачуццямі, думкамі персанажа (пра акцёра). Паў ліпка ўвесь час на сцэне, яна дзейнічае, змагаецца, перажывае, хвалюецца. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зноў, ізноў, занава, нанова, нанава, болей, больш, яшчэ раз, другі раз, спачатку; зноўку (разм.) □ з новай сілай

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)