*Нацяка́ць, натяка́ты ’намякаць’ (брэсц., Нар. лекс.), натякну́ті ’напомніць’ (бельск., Ніва, 6 мая 1979 г.), укр. натяка́ти, натякну́ти ’намякаць, намякнуць’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад наці́кнуць ’напомніць, нагадаць’, нацкну́ць ’тс’ (гл.), што дэманструюць розныя варыянты кораня, прадстаўленага ў цік ’памяць, кемнасць’, ці́кнуць ’раптоўна успомніць’, цекну́ць ’раптоўна прыйсці ў галаву’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заікну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Гаворачы, раптоўна спыніцца, запнуцца на паўслове. — Але ж мы... — Вера заікнулася, не ведаючы, што сказаць далей. Асіпенка.
2. Зрабіць спробу загаварыць пра што‑н., намякнуць на што‑н. Кухта заікнуўся штосьці сказаць, але Рэйзе асек яго. Мележ. Калі вясной .. [Горбікаў] заікнуўся, што няма чым сеяць агарод, Гаўрыла Галаўнёў даў яму мяшок насеннай бульбы. Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намяка́ць 1, ‑ае.
Незак. да намя́кнуць.
намяка́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каму на каго-што і без дап.
Рабіць намёкі, гаварыць намёкамі, не выказваць адкрыта сваёй думкі. Лабановіч зразумеў, на што намякае яго зямляк і блізкі сябар. Колас. Дзед намякаў маёй маці, што яна была камсамолка і ўпрошвала яго не ўпарціцца, а ўступаць у калгас. Сачанка. Адносіны Васіліны да Іллюка не змяніліся ў гэтыя гады, яна стала нават шмат ласкавейшай, але пэўнага адказу, калі ён намякаў на жаніцьбу, не давала. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)