заме́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Займець намер; намерыцца. Замерыўся пайсці ў грыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наме́рвацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да намерыцца.

наме́рвацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да намерваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Намэ́ціццанамерыцца’ (ашм., Сцяшк. Сл.). Да мёта (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памкну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Імкліва рушыць у якім-н. напрамку.

Я памкнуўся ў дом, але мяне затрымалі.

2. Намерыцца што-н. зрабіць.

П. адгаварыць каго-н. ад чаго-н.

|| незак. памыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наме́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Разм. Тое, што і намерыцца (у 1 знач.). [Антон] выйшаў за вароты, пастаяў, падумаў і ўжо як чалавек, які цвёрда нешта намерыў, пашыбаваў да брата. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Разм. Задумаць, намерыцца зрабіць што‑н. На сабе вельмі добра адчуўшы, як цяжка быць непісьменным, .. [бацька] намысліў мяне вучыць. Скрыган. І невядома, куды .. [Пракоп Дубяга] пайшоў і што ён намысліў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Насаке́рыцца ’накіравацца, намерыцца нешта зрабіць (экспр.)’ (Цых.). Да сапёрадыял. сякера’; наўрад ці мае сувязь з серб.-харв. nasokėriti, nasökerim ’скрывіць, сагнуць’ (RHSJ); няяснага паходжання, магчыма, да *sokb, *sočiti ’паказваць’; параўн. балг. насика ’кірунак, напрамак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замахну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. чым на каго і без дап. Узмахам падняць руку (для нанясення ўдару).

З. палкай.

2. перан., на што. Намерыцца зрабіць што-н. вялікае, складанае, значнае або атрымаць што-н.; зрабіць спробу незаконна захапіць што-н.

З. на новую тэму.

З. на чужое дабро.

|| незак. зама́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. зама́хванне, -я, н. і зама́х, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыме́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Прыладзіцца, намерыцца зрабіць што‑н. Ля адчыненага акенца Міхась яшчэ раз прымерыўся і нарэшце выняў з кішэні гранату. Якімовіч. Вось праціўнікі яшчэ раз прымерыліся, папрасілі локці, каб былі строга на адной лініі, пераглянуліся, і барацьба пачалася. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

покуси́ться сов. зрабі́ць зама́х; (попытаться) паспрабава́ць, зрабі́ць спро́бу; (вознамериться) наме́рыцца, зрабі́ць наме́р; (посягнуть) паква́піцца, асме́ліцца (што-не́будзь зрабі́ць); см. покуша́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)