намата́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад наматаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намо́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. намотваць — наматаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намо́тваць несов., в разн. знач. нама́тывать; см. намата́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наверте́ть сов., в разн. знач. накруці́ць; (намотать) намата́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панамо́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Наматаць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Наматаць дадаткова. Падматаць нітак на шпульку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Наматаць нанава ці на што-н. іншае.

П. кінастужку.

|| незак. перамо́тваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перамо́тванне, -я, н. і перамо́тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Наматаць на што‑н. другое. Пераматаць ніткі на клубок. Пераматаць кінастужку. // Наматаць, абматаць нанава, іначай. Пераматаць анучы.

2. Перавіць, перавязаць. Пераматаць пасылку шпагатам. □ Замест заставак бацька перамагаў гадок [калёс] повадам. Баранавых.

3. Зматаць, абматаць усё, многае. Пераматаць ніткі. Пераматаць трансфарматары. Пераматаць пакункі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

та́лька¹, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Маток пражы або нітак рознай велічыні.

Пафарбавалі ў зялёны колер дзве талькі нітак.

2. Від матавіла, на якое звіваюць ніткі.

Наматаць ніткі на тальку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узві́ць, узаўю́, узаўе́ш, узаўе́; узаўём, узаўяце́, узаўю́ць; узві́ў, -ві́ла, -ло́; узві́; узві́ты; зак., што.

1. Навіць, наматаць на што-н.

У. ніткі на вітушку.

2. Падняўшы, закружыць, закруціць.

Вецер узвіў шматкі паперы.

|| незак. узвіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)