наліва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да наліцца.

2. Зал. да наліваць (гл. наліць у 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацу́джваць

наліваць, нацэджваць што-небудзь, чаго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. нацу́джваю нацу́джваем
2-я ас. нацу́джваеш нацу́джваеце
3-я ас. нацу́джвае нацу́джваюць
Прошлы час
м. нацу́джваў нацу́джвалі
ж. нацу́джвала
н. нацу́джвала
Загадны лад
2-я ас. нацу́джвай нацу́джвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час нацу́джваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напузы́рваць

‘надзьмуваць што-небудзь, як пузыр; наліваць што-небудзь, чаго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. напузы́рваю напузы́рваем
2-я ас. напузы́рваеш напузы́рваеце
3-я ас. напузы́рвае напузы́рваюць
Прошлы час
м. напузы́рваў напузы́рвалі
ж. напузы́рвала
н. напузы́рвала
Загадны лад
2-я ас. напузы́рвай напузы́рвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час напузы́рваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

набухто́рваць

‘падбухторваць каго-небудзь; наліваць да краю што-небудзь, чаго-небудзь і без прамога дапаўнення (набухторваць вады і набухторваць у кубак)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. набухто́рваю набухто́рваем
2-я ас. набухто́рваеш набухто́рваеце
3-я ас. набухто́рвае набухто́рваюць
Прошлы час
м. набухто́рваў набухто́рвалі
ж. набухто́рвала
н. набухто́рвала
Загадны лад
2-я ас. набухто́рвай набухто́рвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час набухто́рваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ка́паць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падаць кроплямі.

Днём капала (безас.) са стрэх.

2. што. Наліваць, разліваць кроплі чаго-н. на што-н.

К. лякарства ў шклянку.

3. перан., на каго. Нагаворваць, тайна паведамляць (разм.).

|| зак. нака́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 2 і 3 знач.).

|| аднакр. ка́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налі́ў, ‑ліву, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. наліваць — наліць.

2. Вынік такога дзеяння. Бутэлька з няпоўным налівам.

3. Набуханне ад прытоку сокаў (пра плады, верне і пад.). Перыяд наліву зерня. // Напоўненасць сокамі пладоў, зярнят. Ячмень сярэдняга наліву.

4. Спец. Пухліна на назе ў каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лака́за ’неахайная асоба, якая мыючы залівае дол у хаце’, лаказіцьналіваць у хаце, рабіць макрату, бруд’ (КЭС, лаг.). Да літ. lakäzaris ’гарэза, свавольнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахту́рыць (набахтурыў ему голаву ’забіў яму галаву лухтой’; Чач., Нас.). Магчыма, звязана з групай слоў рус. ба́харь ’балбатун і г. д.’, славен. báhati ’хваліцца’. Суфіксацыя не зусім ясная (здаецца, ‑t‑ur‑ < ‑ъt‑ur‑), як звычайна ў многіх экспрэсіўных словах. Параўн. рус. бахте́ть, бахти́ть ’хваліцца, важнічаць’, бахту́рить ’перагружаць думкі чым-н.’ (пры ба́хать ’ілгаць, хлусіць’). Не выключаецца, аднак, што бахтурыць < бухто́рыць. Параўн. польск. buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’. У Насовіча пад бахту́рыць прыводзяцца два значэнні — ’наліваць у пасудзіну’ і ’забіваць галаву лухтой’, параўн. бухто́рыць (Нас.) ’празмерна ліць вадкасць, празмерна піць’. Гэта можа сведчыць, што ’забіваць галаву лухтой, дурыць’ → ’наліваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бухцець ’бурчаць’, бухта ’буркун, буркуха’, бухціла ’буркун, сварлівы мужчына’ (Яўс.). Рус. бухте́ть ’стукаць; бурчаць; гаварыць пустое, балбатаць’, бу́хта ’ілгун’, бухти́ло ’тс’, укр. бухті́ти ’гарэць; глуха гучаць’, польск. buchcić, балг. бу́хтя ’глуха шумець; кашляць’ і г. д. Прасл. *buxъtěti. Утварэнне ад *bux!, *buxati (гл. бу́хаць) з суфіксам *‑ъt‑, вельмі тыповым для гукапераймальных дзеясловаў. Гл. БЕР, II, 94; Рудніцкі, 278. Далейшым утварэннем ад *buxъt‑ з’яўляецца славянскі тып *buxъt‑or‑iti (дзе суфікс *‑or‑ выконвае ўзмацняльную функцыю). Параўн. бел. бухто́рыць ’праз меру ліць вадкасць; звыш меры піць, ліць’ (Нас.), ’наліваць шмат, без патрэбы, звыш меры’ (Юрч.), бохто́рыцьналіваць’ (тураў., Выг. дыс.), польск. buchtorzyć ’дурыць, баламуціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабахту́рываць ’пераліваць праз край, наліваць звыш меры’ (Нас.). Да пера- (гл.) і бухторыць ’праз меру ліць вадкасць’, ’празмерна піць (гарэлку)’, якое ад прасл. *buxъtěti < *buxati < *bux! пры дапамозе суф. ‑or‑ са значэннем паўтаральнасці дзеяння (узнікшага, магчыма, пад уплывам *vъtorъ ’другі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)