накіро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да накіраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наста́витьII сов. (научить) навучы́ць; (направить) накірава́ць; см. наставля́тьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасла́ць¹, пашлю́, пашле́ш, пашле́; пашлём, пашляце́, пашлю́ць; пашлі́; пасла́ны; зак.

1. каго (што). Накіраваць з якім-н. даручэннем, куды-н.

П. дыялектолагаў у экспедыцыю.

П. па доктара.

2. каго-што. Адправіць для дастаўкі.

П. бандэроль па пошце.

3. што. Перадаць, выказаць жэстам, словамі, пісьмова свае адносіны, пачуцці да каго-н. (разм.).

П. паветраны пацалунак.

П. прывітанне.

4. што. Кінуць, накіраваць.

П. мяч у сетку.

5. што. Пасунуць, накіраваць (спец.).

П. корпус улева (пра рух цела).

|| незак. пасыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пасы́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1, 2 і 5 знач.) і пасыла́нне, -я, н. (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накіро́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. накіроўваць — накіраваць (у 1–4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́стрыгуць ’выставіць, высунуць’ (Сцяц., зэльв.). Запазычанне з польск. wystryhnąćнакіраваць, выправадзіць, выставіць; модна, прыгожа апрануць’, якое, відавочна, было збліжана фанетычна з стрыгчы, выстрыгчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адрасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак. і незак., што.

Накіраваць (накіроўваць), паслаць (пасылаць) што‑н. на пэўны адрас. Адрасаваць пісьмо маці. // Накіраваць (накіроўваць), звярнуць (звяртаць) да каго‑, чаго‑н. Я адрасую слова Да Аб’яднаных Нацый. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абру́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., што.

1. гл. рушыць.

2. перан., на каго-што. Накіраваць усю сілу пачуццяў, клопатаў і пад.

А. лютасць на ворага.

|| незак. абру́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панаво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.

1. каго (што). Навесці, прывесці ў вялікай колькасці.

П. дзяцей у хату.

2. што. Цэлячыся, накіраваць на каго-, што-н. у вялікай колькасці.

П. пісталеты ў цэль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звізі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Накіраваць аптычны або вугламерны інструмент на які‑н. пункт, прадмет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накірава́нне, -я, н.

1. гл. накіраваць.

2. Кірунак развіцця якога-н. дзеяння.

Даць н. справе.

3. мн. -і, -яў. Дакумент аб прызначэнні на работу, на лячэнне, абследаванне і пад.

Атрымаць н. на працу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)