этыке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Наклейка, ярлык на чым‑н. (тавары, упакоўцы і пад.) з абазначэннем назвы тавару, цаны, сорту і інш. Усцім ласа глядзеў на Андрэя, які ўзяў з Усцімавых рук пляшку і ўголас прачытаў на этыкетцы: «Каньяк». Сабаленка. На карабку.. [Валік] убачыў незнаёмую этыкетку: на зялёным полі белы кружок, а ў гм нейкі малюнак. Жычка.

[Фр. étiquette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляпя́нка, ліпʼя́йка, лыпʼя́нка, лыпля́нка, ляплёнка, ляпонка ’жылая глінабітная пабудова’, ’зямлянка’. Укр. ліпля́нка, ліпʼя́нка ’хата з гліны’, польск. lepianka, lepʼånka, lepi̯onka ’тс’, ст.-польск. lepianka, lepionka ’нешта злепленае’, каш. lepʼȯnka яшчэ азначае ’гліняная падлога’, ’гліняная пабудова’; чэш. ходск. lepenka ’гліна, змешаная з саломай і вотруб’ем, якой абмазваўся вільчык страхі’. У зах.- і паўд.-слав. мовах гэта лексема мае значэнне ’кардон’, ’толь’, ’наклейка’. Узыходзіць да прасл. формы lěpjen‑ъka ’нешта злепленае’ (Слаўскі, 4, 162). Да ляпі́ць (гл.) < прасл. lěpiti ’мазаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адляце́ць, -лячу́, -ляці́ш, -ляці́ць; -ляці́м, -леціце́, -ляця́ць; -ляці́; зак.

1. Летучы, перамясціцца, аддаліцца ад каго-, чаго-н. на пэўную адлегласць.

А. на дзесяць кіламетраў.

2. Паляцець; пакінуць якое-н. месца, вылецеўшы.

Адляцелі буслы ў вырай.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Адысці, мінуць, знікнуць (кніжн.).

Дні дзяцінства адляцелі.

4. Адскочыць убок ад моцнага ўдару, штуршка (разм.).

Мячык адляцеў ад сцяны.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Адарвацца, адпасці (пра што-н. прымацаванае; разм.).

Наклейка адляцела.

|| незак. адлята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)