пазаціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Заперці, выцерці ўсё, многае. Лазаціраць надпісы. Пазаціраць сляды на падлозе.

2. Сціснуць, заціснуць усіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наска́льны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены на скале (пра малюнкі, надпісы, якія адносяцца да старажытных эпох). [Ісак:] — Наскальны малюнак параненага бізона і цяпер здзіўляе сваёй закончанасцю. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ру́брыка ’загаловак раздзела ў газеце, часопісе і пад.’, ’раздзел; графа’ (ТСБМ). Праз польск. rubryka або рус. ру́брика запазычана з лац. rubrīca < ruber ’чырвоны’. Назва тлумачыцца тым, што надпісы і загалоўкі зводаў законаў пісаліся чырвоным чарнілам (Сной₂, 632).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чака́ніць несов., в разн. знач. чека́нить;

ч. мане́ту — чека́нить моне́ту;

ч. на́дпісы — чека́нить на́дписи;

ч. сло́вы — чека́нить слова́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гравірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

1. Выразаць узоры, надпісы на метале, дрэве, шкле і пад. пры дапамозе спецыяльных разцоў або хімічных сродкаў. Гравіраваць на метале.

2. Выразаць клішэ для гравюры. Гравіраваць ілюстрацыі для часопіса.

[Ад фр. graver.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гравірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

Выразаць узоры, надпісы на якім-н. цвёрдым прадмеце, матэрыяле.

Г. партрэт.

Г. надпіс на гадзінніку.

|| зак. вы́гравіраваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны і награвірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (спец.).

|| наз. гравірава́нне, -я, н. і гравіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

|| прым. гравірава́льны, -ая, -ае і гравіро́вачны, -ая, -ае.

Гравіравальныя інструменты.

Гравіровачныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

код, ‑а, М ‑дзе, м.

Сістэма ўмоўных знакаў, сігналаў, якая выкарыстоўваецца для запісу або шыфраванай перадачы сакрэтных звестак. Тэлеграфны код. Сігнальны код. □ [Радыстка] заявіла, што надпісы зроблены асобым кодам і каб іх прачытаць, трэба мець «ключ». Карпюк.

[Фр. code.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паперачы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Перачытаць усё, многае. Хлапчук пакуль агледзеўся, пакуль паперачытваў надпісы над сталамі, прайшло колькі хвілін. Чорны. [Ева:] — А што кніжкі я люблю чытаць, то [гэта] праўда. І бацькавы ўсе паперачытвала, і ў бібліятэцы бяру. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазама́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Замазаць, заляпіць чым‑н. усё, многае. Пазамазваць надпісы на сцяне. □ Прасячэ Тарэнта ў стопцы акно, падраўняе падлогу, глінай яе пазамазвае і будзе жыць. Галавач.

2. Запэцкаць, забрудзіць усё, многае. Пазамазваць рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́дпіс, ‑у, м.

Кароткі тэкст, змешчаны на якім‑н. прадмеце. Валодзя адчыніў крышку, на адвароце якой быў зроблены маленькімі прыгожымі літарамі надпіс: «Першаму стаханаўцу саўгаса «Іскра». Шамякін. Цыганкоў з хваляваннем разгарнуў сцяг, перачытаў надпіс. Якімовіч. На баках [скрыні] надпісы: «Асцярожна, не катаваць!» Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)