спіча́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Верхняя завостраная частка чаго-н.
С. яліны.
2. Вузкая высокая надбудова пірамідальнай або канічнай формы на будынку; шпіль.
С. касцёла.
3. Плоскае выгнутае шыла для пляцення лапцей.
Дзед спрытна трымаў с. у руцэ.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Паграбня́ ’клець, надбудова над дахам склепа’ (Нас.), ’насціл з бярвення над ямай’ (Інстр. II). Ад пограб ’склеп’ (гл.) з суф. ‑ня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зубе́ц, -бца́, мн. -бцы́, -бцо́ў, м.
1. Востры выступ на інструменце, прыладзе, частцы машыны.
З. пілы.
Зубцы бараны.
Зубцы ў граблях.
2. звычайна мн. Надбудова на крапасной сцяне ў выглядзе слупкоў, размешчаных на аднолькавай адлегласці.
|| памянш. зу́бчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мезані́н, ‑а, м.
Няпоўны паверх, пабудаваны над сярэдзінай дома. Дом з мезанінам. □ Над ганкам — надбудова-мезанін, там пакойчык для каго з прыезджых ці для дачкі, як падрасце. Хадкевіч.
[Іт. mezzanino.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грама́дства, ‑а, н.
1. Сукупнасць людзей, аб’яднаных пэўнымі адносінамі, якія абумоўлены спосабам вытворчасці матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей. Чалавечае грамадства. Гісторыя грамадства. // Эканамічны лад і адпаведная яго надбудова. Капіталістычнае грамадства. Сацыялістычнае грамадства. Камуністычнае грамадства.
2. Кола людзей, аб’яднаных чым‑н. агульным (паходжаннем, інтарэсамі і г. д.). Дваранскае грамадства.
3. Тое, што і грамадскасць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрэ́зерны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фрэзы, фрэзера. Фрэзерная галоўка. // Забяспечаны фрэзай, з фрэзай (у 1 знач.). Фрэзерны станок. // Звязаны з выкарыстаннем фрэзы (у 1 знач.). Віташкевіч становіцца гаспадаром складанага станка, на якім выконваюцца такарныя, свідравальныя, расточныя і фрэзерныя работы. Кавалёў. // Атрыманы з дапамогай фрэзы (у 2 знач.). Надбудова тая — элеватар для фрэзернага торфу, з якога мы робім брыкет. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зубе́ц, ‑бца, м.
1. Востры выступ на інструменце, прыладзе працы, частцы машыны і інш.; зуб (у 2 знач.). Зубцы бараны. □ Вастрыў .. [Мікола] пілу, Зубцы правяраючы строга. Броўка.
2. звычайна мн. (зубцы́, ‑оў). Надбудова на сцяне збудавання ў выглядзе слупкоў, размешчаных на аднолькавая адлегласці. Зубцы крамлёўскай сцяны. // Востры выступ на паверхні, абрысах чаго‑н. Зубцы кардыяграмы. □ Месяц ужо высока плыў над цёмнымі зубцамі зарэчнага бору. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брыке́т, ‑а і ‑у, М ‑кеце, м.
1. ‑а. Плітка, цаглінка з якога‑н. спрасаванага матэрыялу. Тарфяныя брыкеты з’яўляюцца высакаякасным апалам. «Беларусь». А Заслонаў ужо вучыў, як рабіць вугальныя брыкеты, як пры дапамозе пяску і вады выводзіць са строю паравозы і аўтамашыны. Шчарбатаў.
2. ‑у, зб. Разм. Прасаваны торф або вугаль у выглядзе цаглінак. Надбудова тая — элеватар для фрэзернага торфу, з якога мы робім брыкет. Галавач.
[Фр. briquette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спіча́к, ‑а, м.
1. Верхняя завостраная частка чаго‑н. Абгніла абалонь, і толькі смаловы стрыжанок вострым спічаком кранаўся зямлі. Кірэйчык. Ярка-бронзавае сонца тырчала на спічаку яліны. Лобан.
2. Вузкая высокая надбудова пірамідальнай або канічнай формы на будынку; шпіль. Як толькі на аэрадроме прызямліўся самалёт і я ўбачыў спічак старой каплічкі, .. у мяне тарганулася сэрца. Скрыган.
3. Тое, што і спіца (у 3 знач.). Узняўся з лаўкі гаспадар, утыркнуў спічак у высокую лапцеву пяту і стаў. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпіль, ‑я, м.
1. Высокая вузкая надбудова ў выглядзе піраміды або конуса, якая завяршае ўвесь комплекс збудавання. Вечарэла. Сонца паволі кацілася за высокія шпілі касцёла. Асіпенка. Вось і прывакзальная плошча, будынак вакзала з бліскучым шпілем, на якім зіхаціць залацістая зорка. Шыловіч. // перан. Спічастая вяршыня чаго‑н. На аблозе — шпілі соснаў, Моцна спіць дзядуля-бор. Лявонны. Міхась зірнуў на дрэва з нізка апушчанымі густа-зялёнымі лапамі, на яго верхавіну, якая вострым шпілем высілася над суседнімі елкамі і ледзь пагойдвалася. Сіўцоў.
2. Спец. Лябёдка з вертыкальным барабанам ці вертыкальны калаўрот на суднах, на які намотваецца канат.
[Ад ням. Spill.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)