Ґіцава́ць ’награваць, расплаўляць’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з ням. hitzen ’награваць’, але выбухное ґ‑ у бел. слове незразумелае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

награва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. награваць — нагрэць (у 1, 2 знач.) і стан паводле знач. дзеясл. награвацца — нагрэцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нады́хваць

‘награваць паветра дыханнем (надыхваць у пакоі); дыхаючы, адтайваць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. нады́хваю нады́хваем
2-я ас. нады́хваеш нады́хваеце
3-я ас. нады́хвае нады́хваюць
Прошлы час
м. нады́хваў нады́хвалі
ж. нады́хвала
н. нады́хвала
Загадны лад
2-я ас. нады́хвай нады́хвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час нады́хваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грэць, грэ́ю, грэ́еш, грэ́е; грэ́ты; незак.

1. Перадаваць сваю цеплыню.

Сонца грэе.

2. Рабіць цёплым, награваць.

Г. малако.

3. Захоўваць цеплыню, засцерагаць ад холаду.

Кажух грэе добра.

4. перан. Супакойваць, суцяшаць.

Г. сэрца.

Грэюць матуліны вочы.

◊

Грэць рукі на чым (разм., неадабр.) — нажывацца несумленным спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кіпяці́ць, ‑пячу, ‑пяціш, ‑пяціць; незак., што.

Награваць вадкасць так, каб яна кіпела; даводзіць да кіпення. Кіпяціць ваду. / Пра пасудзіну, у якой награваюць вадкасць да кіпення. Кіпяціць чайнік. Кіпяціць самавар. // Трымаць, варыць у кіпячай вадкасці. Кіпяціць бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажига́ть несов.

1. (сжигать, расходовать) напа́льваць, спа́льваць;

2. (нагревать, накаливать) разг. напа́льваць, напяка́ць; награва́ць;

нажига́ть печь напа́льваць (награва́ць) печ;

3. (выжигать на поверхности) выпа́льваць;

нажига́ть тавро́ выпа́льваць таўро́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

награва́нне ср.

1. нагрева́ние, нагре́в м.; нака́ливание, нака́л м.; согрева́ние;

2. ната́пливание;

1, 2 см. награва́ць 1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подка́ливать несов., разг.

1. падгарто́ўваць;

2. (дополнительно) напа́льваць, награва́ць;

3. (орехи и т. п.) падпра́жваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прока́ливать несов.

1. (закаливать) гартава́ць;

прока́ливать про́волоку гартава́ць дрот;

2. (накаливать) разг. награва́ць, напяка́ць, напа́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нака́ливать несов.

1. (сильно нагревать) напа́льваць; (нагревать) награва́ць;

2. перен. (делать напряжённым, неспокойным) распа́льваць; (обострять обстановку и т. п.) абвастра́ць; (разъярять) кого раз’ю́шваць, злава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)