награва́ць гл. нагрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

награва́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. награю́ награё́м
2-я ас. награе́ш награяце́
3-я ас. награе́ награю́ць
Прошлы час
м. награва́ў награва́лі
ж. награва́ла
н. награва́ла
Загадны лад
2-я ас. награва́й награва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час награючы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

награва́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. награва́ю награва́ем
2-я ас. награва́еш награва́еце
3-я ас. награва́е награва́юць
Прошлы час
м. награва́ў награва́лі
ж. награва́ла
н. награва́ла
Загадны лад
2-я ас. награва́й награва́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час награва́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

награва́ць несов.

1. (делать горячим или тёплым) нагрева́ть; (до высокой температуры — ещё) нака́ливать, накаля́ть, раскаля́ть; (воду и т.п. — ещё) согрева́ть;

2. (помещение) ната́пливать;

3. перен., разг. нагрева́ть;

1-3 см. нагрэ́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

награва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нагрэць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагрэ́ць, -грэ́ю, -грэ́еш, -грэ́е; -грэ́ты; зак.

1. што і чаго. Зрабіць цёплым ці гарачым.

Н. вады.

2. што. Узняць тэмпературу ў памяшканні.

Н. пакой.

3. перан., каго-што. Падмануўшы, прымусіць панесці страту (разм., іран.).

Н. на вялікую суму грошай.

|| незак. награва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.); наз. награва́нне, -я, н.

|| наз. нагрэ́ў, -грэ́ву, м. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскаливать несов. распа́льваць; награва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскаля́ть несов. распа́льваць; награва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагрева́ть несов., прям., перен. награва́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

награва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да нагрэцца.

2. Зал. да награваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)