Ґіцава́ць ’награваць, расплаўляць’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з ням. hitzen ’награваць’, але выбухное ґ‑ у бел. слове незразумелае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)