наве́т уст. паклёп, -пу м.; (наговор) нагаво́р, -ру м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ківе́ньканагавор, плётка, зачэпка для сваркі’ (ТС). Да ківаць (гл.) у значэнні ’нагаворваць’ (< ’паказваць пальцамі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напра́слина ж., разг. дарэ́мшчына, -ны ж.; (клевета) паклёп, -пу м., нагаво́р, -ру м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лэш ’хлусня, нагавор’ (маладз., Янк. Мат.; ваўк., Сл. ПЗБ). Паланізм (або скарэкціраванае паводле польск. łeż ’тс’ усх.-слав.лъжь). Гл. Арашонкава (Бел.-польск. ізал., 7–12).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

приворо́т м., уст., обл. ча́ры, -раў ед. нет, чараўні́цтва, -ва ср., мн. нет, нагаво́р, -ру м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брахня́, ‑і, ж.

Разм. пагард. Няпраўда, хлусня, мана; паклёп, нагавор, абгавор. [Ціхан:] — Гітлераўцы тут брэшуць без дай меры штодня! А народ не верыць, не хоча верыць іхняй брахні, іхнім лістоўкам, іхнім газетам. Лынькоў. Я не хацеў, каб мой матэрыял назвалі брахнёй, і таму паставіў перад сабой задачу дакапацца да самай глыбіннай праўды. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брахня́ ж.

1. лай м.;

2. перен., разг., пренебр. ложь, враньё ср., вра́ки ед. нет, брехня́; прост. брёх м., клевета́, нагаво́р м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нау́шничество ср., разг. нагаво́ры, -раў, ед. нагаво́р, -ру м.; дано́сы, -саў, ед. дано́с, -су м.; нашэ́птванне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагово́р м.

1. (навет) разг. паклёп, -пу м., нагаво́р, -ру м.;

2. (действие) абгаво́рванне, -ння ср., абгаво́р, -ру м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Напа́сць ’несправядлівае абвінавачванне, паклёп’ (Нас., Яруш.), ’нагавор, паклёп’, ’гора, бяда’ (Гарэц.), ’дарэмшчына’ (робіць як за напасць), ’нагавор, паклёп’, ’бяда, гора’ (ТС), напась ’выдумка, памылковае непраўдзівае абвінавачванне, нападкі’ (бялын., Янк. Мат.), напа́сць (napáść) ’бяда, гора’ (рагач., будакаш., Мат. Гом., Пятк.); сюды ж напа́слівы ’які ўзводзіць на іншых паклёп, ставіць іх пад падазрэнне’, напа́сны ’небяспечны’, напа́ставаць ’несправядліва узводзіць на каго-небудзь віну, паклёп; паклёпнічаць’ (Нас.), напаснык (< напастник) ’чалавек, які прыносіць бяду, няшчасце’ (Булг.); рус. напасть ’няшчасце, бяда’, ’нагавор’, ’прынясенне’, ’нечаканае шчасце, удача’, укр. ’прычэпка’, ’бяда, няшчасце’, ’штраф’, ’паклёп’, польск. napaść ’напад, прычэпка’, ’прымус’, ’бяда, няшчасце’, ’хвароба коней і інш.’, чэш. nápast ’няшчасце’, ’прынада; западня’, ст.-чэш. ’цяжкасць’, ’жах’, славен. napâst ’нападзенне’, серб.-харв. на́паст ’няшчасце, бяда, напасць’, балг. напа́ст ’напасць, бяда, няшчасце’, макед. напаст ’тс’, ст.-слав. напасть ’спакуса’, ’нападкі’, ’няшчасце’. Шырокая семантыка сведчыць, што гэта хутчэй за ўсё самастойнае для кожнай славянскай мовы, аднак дастаткова старажытнае ўтварэнне ад дзеясловаў тыпу напа́сць, напада́ць, што маюць вялікі спектр значэнняў: ’напасці, наляцець’, ’наваліцца’, ’апанаваць’, ’раптоўна з’явіцца’, ’прыгнятаць’ і інш. (Махэк₂, 389; Фасмер, 3, 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)