абры́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.
1. Раптам упасці зверху, абваліцца.
Столь абрынулася.
2. перан., на каго-што. З вялікай сілай напасці, наваліцца; нечакана спасцігнуць каго-, што-н.
А. на ворага.
Гора абрынулася на бацькоў.
|| незак. абрына́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узле́гчы, ‑лягу, ‑ляжаш, ‑ляжа; ‑ляжам, ‑ляжаце, ‑лягуць; пр. узлёг, ‑легла; заг. узляж; зак.
Палегчы, наваліцца на каго‑, што‑н. Хлопец адразу падышоў да агароджы і ўзлёг на яе грудзьмі. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нава́льнік ’гульня ў хованкі’ (ваўкав., Сцяшк. Сл.). Няясна. Калі гэта не памылка ў запісах (*хаоальнік?), то хутчэй за ўсё звязана з дзеясловам наваліцца ’напасці, накінуцца’, адчак сувязь цяжка вытлумачыць характарам гульні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нары́на ’замеценая снегам дарога’ (Касе). Ад нарынуць ’намесці, наваліць’: снегу нарынуло ’навеяла’ (полац., Шн. 2, 454), параўн. нарынуць ’напасці, наляцець’ (ТС), нарынуцца ’напасці, накінуцца, наваліцца’ (Яруш., Бяльк., Мат. Гом.), да рынуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нале́зці, -ле́зу, -ле́зеш, -ле́зе; нале́з, -зла; -ле́зь; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Улезці куды-н. у вялікай колькасці.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Пра адзежу, абутак: надзецца.
Боты не налезлі на ногі.
3. на каго-што і без дап. Насунуцца, наваліцца на каго-, што-н.
Льдзіна налезла на льдзіну.
|| незак. нала́зіць, -ла́жу, -ла́зіш, -ла́зіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уссе́сці, усся́ду, усся́дзеш, усся́дзе; уссе́ў, уссе́ла; усся́дзь; зак., на каго-што (разм.)
1. Наваліцца ўсім сваім цяжарам.
Двое ўсселі на аднаго.
2. Сесці куды-н. у вялікай колькасці.
Мурашкі ўсселі на ногі.
3. перан. З лютасцю напасці.
Глядзі, уссядуць сабакі — не абаронішся.
4. Неўзлюбіўшы каго-н. ці раззлаваўшыся на каго-н., пачаць папракаць, чапляцца.
Усселі на чалавека і не даюць яму жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
узвалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.
Разм.
1. Наваліцца, налегчы ўсім цяжарам на каго‑, што‑н. Узваліцца грудзьмі на стол. □ [Грасыльда:] — Хачу бацьку разбудзіць, а не магу крыкнуць... Не падымуся нават, як хто на плечы ўзваліўся.. Пташнікаў.
2. Напасці з лаянкай на каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накати́ться
1. накаці́цца, насу́нуцца;
2. перен. (внезапно появиться, возникнуть) прост. насу́нуцца, навалі́цца;
накати́лась беда́ навалі́лася (насу́нулася) бяда́ (лі́ха).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нале́гчы, -ля́гу, -ля́жаш, -ля́жа; налёг, -лягла́ і -ле́гла, -лягло́ і -ле́гла; наля́ж; зак.
1. на каго-што. Наваліцца на каго-, што-н., націснуць сваім цяжарам.
Н. плячом на дзверы.
2. перан., на што. З сілай пачаць дзейнічаць якой-н. прыладай.
Н. на вёслы.
3. перан., на што. Пачаць энергічна рабіць што-н., займацца чым-н. (разм.).
Н. на вучобу.
Н. на работу.
|| незак. наляга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абла́яць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Абазваць грубымі словамі, зняважыць; вылаяць. [Шклянка] мог ні за што ні пра што наваліцца на чалавека, аблаяць яго апошнімі словамі, пасля прасіць прабачэння і ў канцы зноў пачынаць лаяць. Чарот. // Адмоўна выказацца пра каго‑, што‑н. Аблаяць у газеце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)