Лабу́да ’негаспадарлівы чалавек, гультай’ (КТС, С. Гаўрусёў), рус. лабути́на, маск. лабуда́ ’ні да чаго не здатны’, ’знішчанае адзенне, лахманы’, лабу́та ’някемлівы, няспрытны’, калуж. лобуда́ ’задзіра’, ’шпана’, польск. labuda ’расцяпа, павольны чалавек’, чэш. мар. loboda ’бадзяга’. Сюды ж і славац. lebediť si ’адпачываць, атрымліваць асалоду, быць у бяздзейнасці’. Балтызм. Параўн. літ. lebẽdýti ’псаваць, дрэнна рабіць’, lẽbeda, lebedà ’неахайны, мямля, размазня, расцяпа, непаваротлівы’, лат. lebeze ’неахайны’. Гл. таксама Слаўскі, 4, 15, 401.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́пала ’капун, капуха’ (Жыв. сл., Янк. Мат.). Гл. кепацца. Магчыма, утворана пры дапамозе суфікса ‑ала ад капаць (параўн. семантычна капун) з другасным пераносам націску на каранёвы галосны (ка́пала > ке́пала, а > е пад націскам) (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 93–94). Іншую версію прапануе Непакупны (Лекс. балтызмы, 29) з літ. kẽpalas ’булка хлеба’. Семантычнае разыходжанне ён тлумачыць наступным чынам. Тое ж літ. утварэнне з іншым суфіксам kepaĩšis, апрача значэння ’хлеб, ляпёшка’, мае яшчэ пераноснае значэнне ’мямля, размазня’. Гэтай версіі прытрымліваецца таксама Лаўчутэ (Балтизмы, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матлашы́ць, мотлошы́ты ’рваць на шматкі, прыводзіць у бязладны стан’, ’біць, дубасіць, нішчыць’ (ТСБМ, Клім.), ’махаць рукамі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Укр. мотлоши́ти ’тс’, рус., кур. мо́тлах ’анучы, акраўкі, дробныя кавалкі чаго-небудзь’, польск. motłoszyć ’трэсці, тармасіць, драць, рваць, ціснуць’, чэш. matlati ’мяшаць’, ’ціснуць, блытаць, збіваць з толку’, matlanina, matloch ’сумесь’, ’нясмачная каша’, мар. matlochaмямля’, motrchati ’збіваць з толку, прыводзіць у бязлад’. Да прасл. matati ’хлусіць’, якое з’яўляецца інтэнсівам на ‑t‑ ад асновы *mā‑ (параўн. мані́ць, ма́ра), роднасным да якога будзе лат. ap‑māt ’махаць’ (Махэк₂, 354). Да мата́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́пліць ’марудзіць, марудна прымацца за справу’ (Нас.), ’марудна рабіць’ (Шымк. Собр.), пытацца ’марудзіць’ (Бяльк.), сюды ж пепліць ’тс’, пеплецца ’паволі рабіць’, піплівы ’карпатлівы, нудны (пра работу)’: ваша такая піпліваяработа, піша і піша (ашм., LKK, 16, 186). Традыцыйна параўноўваюць з балтыйскімі адпаведнікамі: лат. pipelėties ’корпацца, марудзіць’ (Блесэ, SB, 5, 18; Кіпарскі, Лекс. балтызмы, 14), літ. piplioti ’карпатліва, старанна працаваць’, pyplys ’слабы, нядужы чалавек’ (Грынавяцкене і інш., LKK, 16, 186), pėpti ’слабець, чэзнуць’, pepis ’вялы чалавек, мямля, размазня’ (Санька, Kryu̯ja, 1996, 1, 91), што дае падставы адносіць беларускія словы да балтызмаў. Аднак балг. пьпля ’поўзаць (пра насякомых, малых жывёлах), рухацца паволі, з цяжкасцю, чуць варушыцца; рабіць нешта, але безвыніку’ (Младэнаў, 538: інтэрпрэтуе як слова з няпоўнай рэдуплікацыяй) прымушае прыняць гукапераймальнае паходжанне (таксама Фасмер, 3, 419, адносна беларускіх слоў); паводле Сноя (гл. Бязлай, 3, 38), у аснове самастойных утварэнняў — рэдуплікацыя імітатыўнага кораня і.-е. *ρϊ‑ρ‑, параўн. польск. дыял. рурііс ’мяць, рабіць нядбала, дрэнна, корпацца’, в.-луж. piplić ’саматужнічаць; калупацца ў носе’, н.-луж. pimplis ’марудна рабіць, корпацца’, чэш. piplat ’рабіць марудна, корпацца, калупацца’, слава іх. piplať sa ’марудзіць, рабіць паволі і нерашуча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мару́да, мару́дзька, мару́днік, мару́дны ’вельмі павольны, непаваротлівы чалавек’, ’марудны ў рабоце’, ’мямля’ (ТСБМ, Грыг., Бес., Яруш., Др.-Падб., Мал., Янк. БП, Нас., Бяльк., Растарг., Сцяшк. Сл.; КЭС, лаг.; ашм., шальч., гродз., беласт., Сл. ПЗБ); мару́да ’доўгае, нясцерпнае чаканне чаго-небудзь’ (Нас.), ’маруднасць, павольнасць у справе’ (ТС); мару́дна, мару́дне, мару́дня, мсцісл. морудна, драг. марудно ’вельмі павольна’ (Шат., ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’тс’, ’слаба, няярка’ (З нар. сл.), ’павольна, цяжка’ (Бяльк.); мару́дзіць, мару́діті ’рабіць павольна’, ’доўга не пачынаць справу’, ’забаўляць, спыняць каго-небудзь’, ’быць нерашучым’ (ТСБМ, Яруш., Сцяшк., Нас., Шат., Касп., Бяльк., ТС, Бес.; КЭС, лаг.). Укр. мару́да, мару́дний, мару́дно, мару́дитися ’тс’; рус. уладз. маро́дно ’павольна’, смал. моруда ’павольнасць’, пск., смал. маруда ’павольны, непаваротлівы чалавек’, мару́дник ’гарэза’, марудно ’павольны’, польск. maruda ’капун’, ’нудны чалавек’. Балтызм, утвораны пры дапамозе суфікса ‑да (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34–35) ад літ. mar‑ (параўн. marùs ’смяротны, нежыццяздольны’, marùmas ’адсутнасць жыццяздольнасці, жывучасці’. Аднак значна пазней бел. мару́дзіць (з вытворнымі) ці польск. marudzić былі запазычаны ў літ. мову (marū̃dyti, marū̃dėti, marū́dnas, marūdnùs). Зарэмба (Wyr, obce w Panu Tadeuszu, 44) выводзіць польск. marudny з ням. Marode ’замучаны, стомлены’ < франц. maraud ’падлюга, нягоднік’. Гэтаксама SWO, 456.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)