каласаві́к, ‑а, м.

Разм. Баравік, які расце ў час каласавання жыта. У чэрвені штогод паяўляюцца баравікі. Іх называюць каласавікамі, бо яны растуць у час, калі красуе жыта. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрэзеро́ўшчык, ‑а, м.

Рабочы, які працуе на фрэзерным станку. Сапраўды, чаму б Сяргею не пайсці на завод імя Кірава, на «Гомсельмаш»? Там для фрэзероўшчыка — шырокае поле дзейнасці. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насто́йлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць настойлівага (у 1 знач.). Праявіць настойлівасць. □ Стук паўтарыўся з большаю сілаю і настойлівасцю. Колас. — Мастацтва патрабуе ахвяр, — суцяшаў Хахлоўскі жонку і працаваў з яшчэ большай настойлівасцю. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рагаві́ца, ‑ы, ж.

Пярэдняя празрыстая частка знешняй абалонкі вока; рагавая абалонка. У бальніцы [Івана Аляксеевіча] адразу паклалі на аперацыйны стол і вынялі з вока востры, як іголка, кавалачак вугалю. Была пашкоджана рагавіца. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філатэлі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто займаецца калекцыяніраваннем марак. Стасік Кудрэвіч збірае паштовыя маркі. Яго калекцыі настолькі багатыя рэдкімі экземплярамі, што дарослыя філатэлісты ахвотна з ім мяняюцца сваімі набыткамі. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамысло́вік, ‑а, м.

1. Асоба, якая займаецца промыслам (у 1 знач.).

2. Рабочы на промысле, промыслах (у 3 знач.). Для лесарубаў везлі прадукты, тавары, а для далёкіх калгасаў, прамысловікаў — машыны, абсталяванне. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чацвёрты, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да чатыры. Чацвёрты год. □ Зрабілася цёмна-цёмна, хоць ішла толькі чацвёртая гадзіна дня. Мяжэвіч.

2. у знач. наз. чацвёртая, ‑ай, ж. Чацвёртая частка, чвэрць. Адна чацвёртая.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смалі́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць смалістага (у 1, 2 знач.). Смалістасць дроў. // Ступень наяўнасці смалы ў чым‑н. Руская сасна не толькі не горшая, яна нават лепшая па смалістасці і больш дае жывіцы. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кедра́ч, ‑а, м.

Разм.

1. Тое, што і кедр. Непралазнаю цёмнай сцяною Ў цёплых шапках стаяць кедрачы. Хведаровіч.

2. Лес з сібірскага кедра. Іван Сяргеевіч прыпомніў, што ў кедрачы, каля сухастояў, ляжала сухое галлё. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самасе́ў, ‑севу, м.

1. Прыроднае распаўсюджанне раслін насеннем, што асыпаецца само. Некалі дуб рос выключна самасевам, а цяпер мы высаджваем яго штогод на тысячах гектараў у Беларусі. Мяжэвіч.

2. Тое, што і самасейка. Бяроза-самасеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)