МЯЖЭ́ВІЧ (Уладзімір Навумавіч) (23.5.1907, пас. Якаўлевічы Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 1.7.1982),

бел. пісьменнік, журналіст. Вучыўся ў БДУ (1930—32). З 1925 на камсамольскай рабоце, з 1929 у газ. «Звязда», з 1934 карэспандэнт газ. «Известия» па Беларусі. Ў 1937 рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў у Краснаярскім краі. Рэабілітаваны ў 1955. У 1956—67 літ. супрацоўнік час. «Вожык», «Вясёлка», «Бярозка», карэспандэнт газ. «Лесная промышленность». Друкаваўся з 1924. Выдаў зб-кі апавяданняў і нарысаў «Крок у будучыню» (1931), «Шляхам герояў» (1932), «Землякі» (1969), «Яны былі першымі» (1970), «Спатканні на дарогах» (1978), кн. гумару «Аксамітны бляск» (1971). Пісаў для дзяцей: кнігі «Медунічкі» (1966), «Лясныя знаходкі» (1969), «Выдумшчыцы» (1971), «Стрэлы на зялёнай палянцы» (1973), «На ўсходзе сонца» (1982).

т. 11, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мяжэвіч У. 3/301; 7/435

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мяжэвіч П. М. 8/164

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мяжэвіч Я. Р. 8/164

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кінаапара́т, ‑а, М ‑раце, м.

Апарат для здымак і паказу кінафільмаў. Змоўк кінаапарат, у зале загарэлася святло. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суднабудаўні́к, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне суднабудавання. На беразе Дняпра раскінулася суднаверф. Многія ўчарашнія сяляне сталі кваліфікаванымі суднабудаўнікамі. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пассяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Ссячы ўсё, многае. [Дзядуля:] — А ясакары рана пассякалі, рана. Ім яшчэ жыць бы ды жыць. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папе́рнік, ‑а, м.

Разм. Рабочы папяровай прамысловасці. [Бацька:] — Твой тата папернік, а ты нават не пацікавіўся, як і з чаго мы робім паперу. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суднаве́рф, ‑і, ж.

Суднабудаўнічая верф. Дзесяткі новых прафесій з’явіліся там, дзе раней жылі толькі аратыя ды плытагоны. На беразе Дняпра раскінулася суднаверф. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыёмшчык, ‑а, м.

Работнік, які займаецца прыёмкай чаго‑н. На элеватары прыкмецілі шафёра, што першым станавіўся пад разгрузку. З ім віталіся кладаўшчыкі, прыёмшчыкі. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)