томле́ние ср. (действие)

1. мучэ́нне, -ння ср.; мардава́нне, -ння ср.; марэ́нне, -ння ср.; тамле́нне, -ння ср., стамле́нне, -ння ср.;

2. тушэ́нне, -ння ср.;

3. тамле́нне, -ння ср.; см. томи́ть;

4. (состояние) (мука) му́ка, -кі ж., мучэ́нне, -ння ср.; (страдание) паку́та, -ты ж.; (изнеможение) знямо́га, -гі ж.; (скука) нуда́, -ды́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

терза́ние ср.

1. (действие) раздзіра́нне, -ння ср., рва́нне, -ння ср.; см. терза́ть 1;

2. (страдание) му́ка, -кі ж., мучэ́нне, -ння ср.; паку́та, -ты ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Печалава́нне ’апека’, печалавацца ’клапаціцца’, печаяавіты ’клапатлівы’ (Нас.), рус. печаловатыіі ’трохі сумны’, печало- вить ’клапаціцца, апекавацца’, печаловаться ’тужыць; сумаваць’, ’скардзіцца’, польск. старое pieczołować ’апекавацца’, pieczolowanie (šią) ’клопат, апека’, ст.-польск. pieczołować, piecza- lować (šią) ’дбаць, старацца, клапаціцца; непакоіцца, перажываць’, ст.-слав. печлловлти сє ’хвалявацца, засмучацца’. Да прасл. pečalovali () < pečaliti () ’хвалявацца; клапаціцца’ < ресаіь. параўн. ст.-слав. печаль ’мучэнне, пакуты; смутак; клопат’, ’неспакой, турбота, трывога’ < ранняе прасл. *рекёІь (Міклашыч, 234).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́ча1 ’апека; клопат, нагляд’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц.), рус. цеча ’удзел, клопаты’, польск. piecza ’клопат, увага, апека, нагляд; стараннасць’, н.-луж. pjeca, в.-луж. pječa ’клопат’, чэш. ресе ’клопат, апека, дагляд, ахова’, славен. pėča, peč, ресаі ’смутак, гора; клопат, стараннасць, трывога’, сюды ж таксама макед. печая ’тс’, печалба ’прыробак’, балг. печая, печаяба ’тс’, ст.-слав. печлл’ь ’пакута, мучэнне, смутак; клопат, апека’. Звычайна звязваецца з *рекіі, гл. пячы (Міклашыч, 234; Брукнер, 406; Праабражэнскі, 2, 53; БЕР, 5, 212). Інакш Махэк₂ (441): < і.-е. *кер‑ (> geh-) ’мець клопат, мучэнне’; апошняе ў прасл. мове (пад уплывам *рекіі ’пячы’) змянілася ў *pek​, параўн. ст.-чэш. peč і se ’клапаціцца’, ст.-рус. пекуся ’клапачуся’. З-за такой блізкасці ў балт. мовах у *pek‑ ’пячы’ адбылася перастаноўка к — р: літ. керн, лат. cepu ’пяку’. Гл. таксама апека.

Пе́ча2 ’рана ад апёку’ (ТС). Відаць, фармальна тоеснае балг. печа ’блазна на твары’, серб.-харв. пена ’трупная пляма’, што ўзыходзіць да *pekti ’пячы’. Інакш адносна паўднёваславянскіх слоў Скок, 2, 650; БЕР, 5, 211 (з петечеі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэг ’імгненна, хутка’ (Сцяшк. МГ), гл. жыг. Рус. дыял. арл. жёгмучэнне’, алан., урал. ’прайдзісвет’, калуж., кур. ’круцель’, чэш. žeh ’гарачыня, спёка, цеплыня’, ’крэмацыя’, ’гарачыня’, славен. žéga ’гарачыня; наганяй’, серб.-харв. же̏г ’трут’, балг. дыял. жег, жега ’гарачыня’, ’жыгала’, макед. жег ’кляймо’, жега ’гарачыня’. Ст.-слав. жега, жегъ ’гарачыня’. Параўн. жыг, жыга і іх іншаслав. адпаведнікі. Прыслоўе з бязафікснага наз., утворанага, як і жыг, ад дзеяслова жэгаць, жыгаць (< жегата) шляхам усячэння афіксальнай часткі. Значэнне жэгаць ’бліскаць’ дало сему хуткасці, якая стала асноўнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паку́та, ‑ы, ДМ ‑куце, ж.

Вялікая фізічная або душэўная мука; мучэнне. Часам.. дзверы вагона адчыняліся, і людзі маглі ступіць на зямлю, выпіць пэўную порцыю вады, атрымаць кавалачак дрэннага хлеба, глытнуць свежага паветра. А потым зноў бясконцыя пакуты... Маўр. Рэўнасць.. [Сцяпана] нарадзілася разам з каханнем, і гэтыя пачуцці-блізняты па чарзе то натхнялі яго, то прычынялі пакуту. Дуброўскі. // у знач. вык. Аб чым‑н. вельмі цяжкім, пакутлівым. — Ну ж і балота! вось атрута, То не работа мне — пакута: Ступіў два крокі і спыняйся. Колас. // Аб выяўленні пакутлівых адчуванняў. Наталля Пятроўна сядзела, сціскаючы скроні далонямі, і на твары яе была пакута. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Страсць ‘моцнае захапленне’, ‘цяга да чаго-небудзь’, ‘моцнае нястрымнае каханне’ (ТСБМ), ‘усяночнае няспанне з вечара Вялікага чацвярга на пятніцу’, ‘моцнае жаданне’, прысл. ‘моцна, вельмі’ (Нас.), ‘страх, жудасць’ (Рам. 6), ст.-бел. стрась ‘пакута; мукі’ (Карскі, 1, 356). Укр. страсть, рус. страсть, чэш. strast, славац. strasť, серб.-харв. strȃst, славен. strȃst, балг., макед. страст, ст.-слав. страсть ‘страсць, пакута, мучэнне’. Прасл. *strastь утворана ад *stradati ‘пакутаваць, цярпець’ з суф. ‑tь; гл. Слаўскі, SP, 2, 45. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 771; Бязлай, 3, 324; Махэк₂, 580.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскі́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. раскіс, ‑ла; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пад дзеяннем вільгаці, вады ператварыцца ў вязкае месіва. Зямля ў стэпе адразу раскісла, набіралася цэлымі пудамі на боты. Даніленка. // Набраўшыся вільгаці, размокнуць, разбухнуць. Боты раскіслі, зняць іх было цэлае мучэнне. Карпюк.

2. перан. Расслабіцца, разамлець (ад гарачыні, выпіўкі і пад.). [Незнаёмец] адразу ж раскіс ад яды і цяпла, паваліўся спаць. Асіпенка. // Страціць волю, здольнасць дзейнічаць. — Ты прабач, але ты — баязлівец і панікёр! Пакрытыкавалі — і ты раскіс. Шамякін. Першая нягода — і раскіслі. Ніякая загартоўка не памагае... Навуменка. // Паддацца залішняй чуллівасці. Калі выйшаў Гаварушка, Зіначка нават заплакала, а Захарава з аддзела кадраў праборку ёй давала: — Раскісла! Перараджэнца гэтага шкада стала? Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нура́1 ’маркота; знясіленне’ (Нас., Касп.), ну́ра ’знясіленне’ (Яруш., Гарэц.), нуря́мучэнне’ (Бяльк.), нуры́ць ’марыць, мардаваць; падаць тварам на зямлю’, нуры́цца ’маркоціцца, мардавацца’ (Нас.), параўн. рус. ну́ра ’маўклівы, пануры чалавек’ (пск., цвяр.), ну́рить ’прымушаць; знясільваць, мучыць; маркоціцца, бедаваць; гнаць, паганяць’, польск. nurzyć ’апускаць (у ваду)’, у тым ліку nurzyć oczy w ziemie ’быць панурым, апускаць галаву’. Параўноўваюць са ст.-слав. изноурити ’грабіць, нападаць’, изноурение ’здабыча’, аднак семантычная сувязь застаецца няяснай; больш блізкае балг. дыял. нюрим ’заўсёды маўчаць, нават калі пытаюць’, што адпавядае літ. niū́roti ’глядзець з-пад ілба, панура стаяць’. Звязана чаргаваннем з *noriti, гл. нор, нурэц, ныра́ць, пануры. Змякчэнне можа мець экспрэсіўны характар. Да семантыкі параўн. фразеалагізм як у ваду апушчаны ’сумны, маркотны, маўклівы’.

Ну́ра2 ’ніцма’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да нур! — выклічнік, што імітуе раптоўнае заглыбленне ў ваду, параўн. рус. нуром ’уніз, уперад галавой упасць’. Гл. папярэдняе слова і нуры́ць ’падаць уніз тварам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

изво́дI м., прост.

1. (расход чего-л.) пераво́д, -ду м., звод, род. зво́ду м.; тра́та, -ты ж.; (безрассудный) марнава́нне, -ння ср.;

2. (уничтожение) звод, род. зво́ду м., вынішчэ́нне, -ння ср.;

3. (мучение) мучэ́нне, -ння ср.; дайма́нне, -ння ср.; дапяка́нне, -ння ср.; (надоедание) назаля́нне, -ння ср.; см. изводи́ть 1—3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)