Ланжаморква’ (Інстр. 2). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моргаваморква’ (Жд. 1), моргаўка, морг̌аўка, морг̌ава ’тс’ (Сл. ПЗБ; мядз., Жыв. сл.; смарг., Шатал.). Да морква (гл.). Фанетыка і марфалогія слова аформлены пад уплывам літ. мовы (суфікс ‑avas).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прадзе́рціся, ‑дзяруся, ‑дзярэшся, ‑дзярэцца; ‑дзяромся, ‑дзерацеся; пр. прадзёрся, ‑дзерлася; зак.

Тое, што і прадрацца. Ні морква, ні цыбуля, ні расада Прадзерціся між [макам] не могуць аніяк. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху рэдкі. Радкаватая тканіна. Радкаватая морква на градах. Радкаваты суп. □ Убачыла [Ганна] бацьку на таку — стаяў .. з асцюкамі ў радкаватых, пабітых ніткамі сівізны валасах. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пастэўка, брэсц. пастэвка ’кармавая морква’ (Сл. Брэс.). З польск. pastewka < pastwa ’корм’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маркоўка ’дуброўка гусіная, Potentilla anserina L.’ (паўн.-усх., Кіс.). Беларускае. Да морква (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барка́на́морква’ (Касп.). Рус. борка́н, барка́н, бурка́н ’тс’. Слова няяснага паходжання. Некаторыя версіі (напр., прыбалт.-ням. крыніцу: Burkan, Burkane і г. д.) прыводзіць Фасмер, 1, 194. Іначай Буга, Rinkt., III, 771, які лічыць, што *bъrk‑аnъ і *mъrkyморква’ аднаго паходжання (з невядомай сёння прыбалтыйскай мовы, у якой была змена mb).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэлес ’від варэння’ (пін., Нар. лекс., Сл. Брэс.), мэляс ’смажаная морква’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Да мелес (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моркаморква’ (Сцяшк.; навагр., ваўк., маст., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 77), з літ. morkà ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

двухгадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Працягласцю ў два гады. Двухгадовая адсутнасць. Двухгадовае навучанне.

2. Узростам у два гады. Двухгадовае дзіця.

3. Які патрабуе для поўнага развіцця двух вегетацыйных перыядаў і адмірае пасля выспявання насення. Морква і капуста — двухгадовыя расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)