зу́ндалька

‘жан. да зундаль - маўклівы чалавек’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зу́ндалька зу́ндалькі
Р. зу́ндалькі зу́ндалек
Д. зу́ндальцы зу́ндалькам
В. зу́ндальку зу́ндалек
Т. зу́ндалькай
зу́ндалькаю
зу́ндалькамі
М. зу́ндальцы зу́ндальках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бяссло́ўны, -ая, -ае.

1. Выказаны без слоў.

Б. дакор.

2. Маўклівы, які лічыць за лепшае не выказваць сваіх думак.

Б. выканаўца.

|| наз. бяссло́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

негаваркі́, -а́я, -о́е.

1. Не схільны ўступаць у размовы; маўклівы.

Н. хлопец.

2. Які ўхіляецца ад размоў з людзьмі; замкнуты.

Па складзе характару ён лічыўся негаваркім.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сыч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Начная птушка атрада совападобных.

2. перан. Маўклівы, пануры чалавек.

Сядзіць с. сычом.

|| прым. сычы́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Сычынае гняздо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безгла́сный

1. (безмолвный) маўклі́вы;

2. грам. глухі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безмо́лвный маўклі́вы; (немой) нямы́;

безмо́лвная тишина́ няма́я цішыня́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безро́потный (покорный) пако́рлівы, пако́рны; (терпеливый) цярплі́вы; (безмолвный) маўклі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязмо́ўны, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены магчымасці гаварыць.

Бязмоўная жывёліна.

2. Маўклівы, баязлівы, які не адважыцца слова сказаць.

Ён стаў пануры і б.

3. перан. Ціхі, напоўнены цішынёй.

Б. лес.

|| наз. бязмо́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нямы́, -а́я, -о́е.

1. Пазбаўлены здольнасці гаварыць.

Нямое дзіця.

Школа для нямых (наз.).

2. перан. Маўклівы, ціхі.

Нямая цішыня.

3. перан. Скрыты, затоены.

Н. папрок.

Нямая карта — вучэбная геаграфічная карта без абазначэння назваў.

Нямое кіно — неагучанае кіно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

молчали́вый маўклі́вы;

молчали́вое согла́сие маўклі́вая зго́да;

молчали́вое одобре́ние маўклі́вае адабрэ́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)