Маханоша ’чалавек, які ў час палявання носіць торбу’ (хойн., Шатал.). Пачатковае мах да мех (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыша́хаць (прышахыць) ’прыйсці; прыкрочыць’ (Бяльк.). Відаць, утварэнне гукапераймальнага характару, параўн. выклічнік шах‑мах (гл.) — пра хуткі рух, дзеянне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маду́нкі ’язмін, Philadelphias tenuifolius Rupr. et Мах.’ (пруж., Жыв. сл.) — у выніку другаснага ацвярдзення губных (Карскі, 1, 326) з мядункі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трохра́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Трохрадны гармонік. На прызбе чубаты салдат-гарманіст па ўвесь мах расцягваў трохрадку. Ставер. Просценькая руская трохрадка З голасам задумліва глухім: У пярэстых, акуратных латках Кулямі прабітыя мяхі. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распалаві́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Разм. Распасціся на дзве прыблізна роўныя часткі. З гаспадаровых рук узяў сякеру адзін з тых, што прывалакліся з Гансам, і на ўвесь мах гэтак секануў, што бюст [фюрэра] распалавініўся. Сабаленка. // перан. Адчуць унутраны разлад; раздваіцца. Гэтая справа [служба ў Хурса] паклала канец гарманічнасці Сёмкі Фартушніка. Ён тут распалавініўся надвае. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чуба́ты, ‑ая, ‑ае.

1. З чубам (у 1, 2 і 4 знач.). На прызбе чубаты салдат-гарманіст на ўвесь мах расцягваў трохрадку. Ставер. // Які формай нагадвае чуб (пераважна пра расліны). Зіна спынілася, прыслухалася. Дзесьці ўнізе, сярод чубатых вяршалін ні то кіпарысаў, ні то таполяў спяваў салавей. Лось. Цокат, грукат па дарозе, А з дарогі — пыл густы На бярозы, Вербалозы, На чубатыя кусты. Бялевіч.

2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў. Чубаты шалфей. Чубатая чэрнець. Чубаты рабчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нашармака́ ’абы-як, як-небудзь’ (Сцяшк.), ’дарэмна, на дарэмшчыну’ (ТС, Растарг.), рус. нашарма́к, нашармака́ ’задарма, на чужы кошт, дарэмна’. Цёмнае слова. Паводле Шубы (Прыслоўе, 142), вынік адвербіялізацыі ўстойлівага словазлучэння, у якім форма він. скл. назоўніка супадала з формай род. скл.; назоўнік *шармак можна звязаць з устарэлым польск. szermмах, замах, удар, укол’, параўн. асабліва prostym szermem ’проста, не думаючы’, szermować językiem ’трапаць языком’, szermować ’выхваляцца; жартаваць’, якое запазычана з чэш. šermovati ’змагацца, фехтаваць’ (< с.-в.-ням. schërmen ’тс’, гл. Брукнер, 547; Махэк₂, 605).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мох, маўшок ’споравая расліна без каранёў і кветак, якая расце ў вільготных мясцінах, на дрэвах, на камянях, Muscus’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Бес., Касп., ТС), ’плесень’ (Нас.), ’лішайнік’ (ТС), ’пушок, які ўзнікае ад руху бёрда аб шурпатую і нямоцную аснову’ (Уладз., ТС), ’балота’ (Касп.; віц., маг., ст.-дар., палес., паўн.-усх., Яшк.). Укр., рус. мох; польск., н.-луж. mech, в.-луж. moch, чэш. mech, славац. mach, moch, славен. mȃh, mèh, серб.-харв. ма̑х, макед. мов, балг. мъх(ът), ст.-слав. мъхъ. Прасл. mъxъ, роднаснымі да якога з’яўляюцца літ. mùsos ’плесень’ (параўн. балг. му́хъл, макед. мувла ’тс’), mū̃sas ’тс’, ст.-в.-ням. mos ’мох, балота’, mios, mies ’мох’, лац. muscus ’тс’ (Педэрсен, IF, 5, 34; Міклашыч, 206; Траўтман, 190; Фасмер, 2, 665–666; Бязлай, 2, 160).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адмо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адмаўляе што‑н. Адмоўны адказ. Адмоўны займеннік. □ [Гэля] раптам вырвала руку і зрабіла ёю адмоўны мах. Гартны. // Які паказвае на адсутнасць чаго‑н.; процілеглы чаканаму. Адмоўны вынік.

2. Дрэнны сваімі якасцямі, уласцівасцямі; варты асуджэння, ганьбы. Адмоўны персанаж. □ [Сцёпка:] «Пішы ў газету.., асвятляй сучаснае жыццё вёскі, змагайся з яе адмоўнымі бакамі». Колас. // Неадабральны, асуджальны. Адмоўны водгук. Выхоўваць у дзяцей адмоўныя адносіны да рэлігіі.

3. Пабудаваны, заснаваны на паняццях, якія што‑н. адмаўляюць. Адмоўнае суджэнне. Адмоўны метад доказу.

4. Меншы за нуль. Адмоўны лік.

5. Спец. Суадносны з тым відам электрычнасць матэрыяльныя часціцы якога называюцца электронамі. Адмоўны электрычны зарад.

6. у знач. наз. адмо́ўнае, ‑ага. Тое, што характарызуецца адмоўнымі якасцямі; процілеглае дадатнаму. Мікола недалюбліваў чамусьці Паўлюкоўскага і заўсёды знаходзіў у яго паводзінах і нават у вершах адмоўнае. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісьмо́ ср., в разн. знач. письмо́;

чака́ць ~ма́ — ждать письма́;

рама́н у ~мах — рома́н в пи́сьмах;

гаранты́йнае п. — гаранти́йное письмо́;

гісто́рыя ~ма́ — исто́рия письма́;

вучы́цца ~му́ — учи́ться письму́;

ара́бскае п. — ара́бское письмо́;

адкры́тае п. — откры́тое письмо́;

даплатно́е п. — доплатно́е письмо́;

заказно́е п. — заказно́е письмо́;

вузлаво́е п. — узлово́е письмо́;

іераты́чнае п. — иерати́ческое письмо́;

со́шнае п. — со́шное письмо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)