прыродазна́ўча-матэматы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыродазна́ўча-матэматы́чны прыродазна́ўча-матэматы́чная прыродазна́ўча-матэматы́чнае прыродазна́ўча-матэматы́чныя
Р. прыродазна́ўча-матэматы́чнага прыродазна́ўча-матэматы́чнай
прыродазна́ўча-матэматы́чнае
прыродазна́ўча-матэматы́чнага прыродазна́ўча-матэматы́чных
Д. прыродазна́ўча-матэматы́чнаму прыродазна́ўча-матэматы́чнай прыродазна́ўча-матэматы́чнаму прыродазна́ўча-матэматы́чным
В. прыродазна́ўча-матэматы́чны (неадуш.)
прыродазна́ўча-матэматы́чнага (адуш.)
прыродазна́ўча-матэматы́чную прыродазна́ўча-матэматы́чнае прыродазна́ўча-матэматы́чныя (неадуш.)
прыродазна́ўча-матэматы́чных (адуш.)
Т. прыродазна́ўча-матэматы́чным прыродазна́ўча-матэматы́чнай
прыродазна́ўча-матэматы́чнаю
прыродазна́ўча-матэматы́чным прыродазна́ўча-матэматы́чнымі
М. прыродазна́ўча-матэматы́чным прыродазна́ўча-матэматы́чнай прыродазна́ўча-матэматы́чным прыродазна́ўча-матэматы́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экано́міка-матэматы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. экано́міка-матэматы́чны экано́міка-матэматы́чная экано́міка-матэматы́чнае экано́міка-матэматы́чныя
Р. экано́міка-матэматы́чнага экано́міка-матэматы́чнай
экано́міка-матэматы́чнае
экано́міка-матэматы́чнага экано́міка-матэматы́чных
Д. экано́міка-матэматы́чнаму экано́міка-матэматы́чнай экано́міка-матэматы́чнаму экано́міка-матэматы́чным
В. экано́міка-матэматы́чны (неадуш.)
экано́міка-матэматы́чнага (адуш.)
экано́міка-матэматы́чную экано́міка-матэматы́чнае экано́міка-матэматы́чныя (неадуш.)
экано́міка-матэматы́чных (адуш.)
Т. экано́міка-матэматы́чным экано́міка-матэматы́чнай
экано́міка-матэматы́чнаю
экано́міка-матэматы́чным экано́міка-матэматы́чнымі
М. экано́міка-матэматы́чным экано́міка-матэматы́чнай экано́міка-матэматы́чным экано́міка-матэматы́чных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фі́зіка-матэматы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фі́зіка-матэматы́чны фі́зіка-матэматы́чная фі́зіка-матэматы́чнае фі́зіка-матэматы́чныя
Р. фі́зіка-матэматы́чнага фі́зіка-матэматы́чнай
фі́зіка-матэматы́чнае
фі́зіка-матэматы́чнага фі́зіка-матэматы́чных
Д. фі́зіка-матэматы́чнаму фі́зіка-матэматы́чнай фі́зіка-матэматы́чнаму фі́зіка-матэматы́чным
В. фі́зіка-матэматы́чны (неадуш.)
фі́зіка-матэматы́чнага (адуш.)
фі́зіка-матэматы́чную фі́зіка-матэматы́чнае фі́зіка-матэматы́чныя (неадуш.)
фі́зіка-матэматы́чных (адуш.)
Т. фі́зіка-матэматы́чным фі́зіка-матэматы́чнай
фі́зіка-матэматы́чнаю
фі́зіка-матэматы́чным фі́зіка-матэматы́чнымі
М. фі́зіка-матэматы́чным фі́зіка-матэматы́чнай фі́зіка-матэматы́чным фі́зіка-матэматы́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

псіхалінгві́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Напрамак у сучасным мовазнаўстве, які разглядае з’явы мовы з пазіцый псіхалогіі і матэматычнай сувязі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адка́з¹, -у, м.

1. Выказванне, паведамленне, выкліканыя пытаннем.

Атрымаць а. на пісьмо.

Грунтоўны а. вучня на пытанне.

2. Рэакцыя, водгук.

А. жывога арганізма на раздражненне.

3. Водгук на што-н.; выкліканыя чым-н. дзеянні, учынкі.

У а. на страляніну танк рушыў наперад.

4. Вынік рашэння матэматычнай задачы.

Атрымаць правільны а.

5. Тое, што і адказнасць.

За мір мы ўсе а. нясём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

статы́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Навука, якая вывучае колькасныя змяненні ў развіцці чалавечага грамадства, народнай гаспадаркі і займаецца апрацоўкай лічбавых паказчыкаў з навуковай і практычнай мэтай.

2. Улік у якой‑н. галіне народнай гаспадаркі, грамадскім жыцці, а таксама дадзеныя такога ўліку. Статыстыка савецкага друку. Прамысловая статыстыка. Школьная статыстыка. □ Сённяшняя статыстыка бібліятэк і кніжнага гандлю адзначае асаблівую цікавасць чытача да твораў дакументальнай літаратуры. «Полымя».

3. Навуковы метад колькасных даследаванняў, які выкарыстоўваецца ў некаторых галінах ведаў. Лінгвістычная статыстыка. Біялагічная статыстыка.

•••

Варыяцыйная статыстыка (спец.) — раздзел матэматычнай статыстыкі, што вывучае сукупнасці аб’ектаў, уласцівасці якіх змяняюцца (вар’іруюцца) ад аб’екта да аб’екта.

[Лац. status — стан.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адка́з ​1, ‑у, м.

1. Выкліканыя пытаннем або зваротам словы, выказаныя вусна ці пісьмова. Даць адказ. Ухіліцца ад адказу. □ Я ў той жа дзень, мой дарагі татуля, Пішу табе свой франтавы адказ. Астрэйка. // Расказванне вучнем урока; выклад матэрыялу на пастаўленае пытанне. Грунтоўны адказ.

2. Пачуццё, рэакцыя; водгук (у 4 знач.). Адказ жывога арганізма на раздражненне. // Выкліканыя чым‑н. дзеянні, учынкі. Калектывізацыя была адказам на многія жыццёвыя пытанні і грамадскія праблемы. Адамовіч.

3. Вынік рашэння матэматычнай задачы, прыкладу. Адказ сышоўся.

4. Тое, што і адказнасць (у 1 знач.). За зло мы ўсе адказ нясём... Колас.

адка́з ​2,

У выразе: да адказу — да нельга, да канца. Мы цішком прытаіліся ля дзвярэй, а сэрца ў кожнага трывожна стукацела і нервы наструніліся да адказу. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

далёкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца, адбываецца на вялікай адлегласці; проціл. блізкі. Далёкія зоры. Водгулле далёкага грому. □ Паімчыць цягнік на поўдзень, У казахскі стэп далёкі. Аўрамчык. На далёкай планеце ўзаўецца наш сцяг — Нашай доблесці сведка праўдзівы. Гілевіч. // Які мае вялікую працягласць у прасторы. Далёкі паход. □ Калі пайду ў далёкую дарогу, З табой на час расстануся ізноў. Прыходзька. [Шлях] .. параходаў непамерна далёкі, на другі ускрай зямлі. Самуйлёнак.

2. Аддзелены ад сучаснага моманту вялікім прамежкам часу. Далёкае мінулае. Далёкая будучыня. □ Чаму ж я далёкай назваў тую восень? Дванаццаць гадоў — мо не так ужо многа. Гілевіч. Надакучыла ноччу марознаю Вішням сніць аб далёкай вясне. Лойка. / у знач. наз. далёкае, ‑ага, н. Як цяжкі сон прыгадваецца іншы раз чалавеку далёкае перажытае. Пальчэўскі.

3. Які не мае блізкіх кроўных сувязей. Далёкі сваяк. Далёкая радня.

4. перан. Які мае мала агульнага з кім‑, чым‑н.; не падобны, інакшы. У формуле матэматычнай залежнасцю звязаны такія, здавалася б, далёкія ад матэматыкі «велічыні», як ціск крыві, пульс, пругкасць артэрый. Матрунёнак. // Чужы, абыякавы да ўсяго. [Надзя] стаяла на беразе, склаўшы на грудзях рукі, задумлівая, далёкая. Ваданосаў. А Віктар, чужы і далёкі ад усяго, што вакол яго адбывалася, стаяў, прысланіўшыся плячамі да сцяны хаты. Палтаран.

5. ад чаго. Які не мае намеру рабіць што‑н., думаць аб чым‑н. і пад. Скарына быў далёкі ад думкі гвалтоўнага знішчэння існуючага ладу, карэннага змянення становішча працоўных мас. Алексютовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)