марсавы́
‘матрос’
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне
|
адз. |
мн. |
| м. |
- |
| Н. |
марсавы́ |
марсавы́я |
| Р. |
марсаво́га |
марсавы́х |
| Д. |
марсаво́му |
марсавы́м |
| В. |
марсаво́га |
марсавы́х |
| Т. |
марсавы́м |
марсавы́мі |
| М. |
марсавы́м |
марсавы́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
падва́хтавы, -ая, -ае (спец.).
Такі, які павінен заступіць на вахту для змены тых, хто стаіць на вахце.
П. матрос.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кармавы́², -а́я, -о́е.
1. гл. карма.
2. у знач. наз. кармавы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х. Матрос, які працуе на карме; рулявы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
першаго́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м. (разм.).
1. Салдат ці матрос першага года службы.
2. Маладая жывёліна на першым годзе жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ю́нга, -і, мн. -і, -аў, м.
Падлетак на судне, які вывучае марскую справу, а таксама, у некаторых замежных флатах, малодшы матрос.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ва́хтавы прил., сущ., мор. ва́хтенный;
в. журна́л — ва́хтенный журна́л;
в. матро́с — ва́хтенный матро́с;
мі́ма пасажы́раў прабе́г ва́хтавы — ми́мо пассажи́ров пробежа́л ва́хтенный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чырванафло́цец, -ло́тца, мн. -ло́тцы, -ло́тцаў, м.
Воінскае званне радавога саставу Ваенна-Марскіх Сіл СССР (з 1935 г. да 1946 г., калі яно было заменена званнем «матрос»).
|| прым. чырванафло́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разгарне́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. разгарнуцца (у 5, 6 знач.); свабода дзеянняў, размах. [Сенька:] — Матрос з мяне — харошы матрос. Але не век жа мне шураваць вяслом.. Ніякага вялікага разгарнення чалавеку. Лынькоў. У кожнага былі свае думкі, якія не давалі разгарнення агульнай размове. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камендо́р, ‑а, м.
Матрос-спецыяліст, які абслугоўвае артылерыйскія ўстаноўкі на караблях і ў часцях Ваенна-Марскога Флоту; марскі артылерыст.
[Англ. commander.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́рсавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да марса. Марсавы парус.
марсавы́, ‑о́га, м.
Матрос, які нясе вахту на марсе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)