Мотакматок’ (Ян.). З укр. мо́ток ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

та́лька 1, ‑і, ДМ тальцы; Р мн. талек; ж.

Маток пражы або нітак рознай велічыні.

та́лька 2, ‑і, ДМ тальцы, ж.

Тое, што і тальк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Матошка ’маленькі маток нітак’ (КЭС, лаг.). Да мату́шка1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

моту́шка ж., текст.

1. (приспособление) віту́шка, -кі ж.;

2. (количество пряжи) мато́к, -тка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назвіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго.

1. Скручваючы пасмы, ніці, звіць нейкую колькасць чаго-н.

Н. вяровак.

2. Намотваючы, звіць у клубок, маток вялікую колькасць чаго-н.

Н. нітак у клубкі.

3. Матаючы, зняць з чаго-н. у вялікай колькасці, разматаць.

Н. пражы з матавіла.

4. Зляпіць, збудаваць нейкую колькасць чаго-н.

Ластаўкі назвівалі гнёздаў у падстрэшшы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссаць несов. (грудь, соску) соса́ть;

ла́скавае цяля́тка дзве ма́ткі ссепосл. ла́сковый телёнок двух ма́ток сосёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вію́шка ’пража, звітая на вялікае верацяно для прасушкі’ (Жд., 1). Рус. дыял. вью́шкаматок нітак’. Да віць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́лька1маток пражы або нітак рознай велічыні’ (ТСБМ), ’маток нітак для вышывання’ (лях., Янк. Мат.; кобр., Жыв. сл.), ’тонка спрадзеныя ніткі’ (Нас., Касп.; чэрв., Нар. лекс.), ’самая тонкая пража’ (ТС, ЛА, 4), ’танюсенькая нітка, што пралі ў часы прыгону для двара’ (Варл.), ’фабрычныя ніткі’ (Сл. ПЗБ, Шат.; ЛА, 4), ’патаўшчэнне і патанчэнне на нітцы’ (баран., пух., івац., ЛА, 4), ’маленькі маточак вышывальных нітак’ (лях., Янк. Мат.), ’няроўна спрадзеныя ніткі’ (Сл. ПЗБ, Жд. 1), ’стоненая частка ніткі’ (івац., Нар. сл.), ’матавіла’ (Жд. 1), ’кужэльнае палатно’ (бых., слаўг., мсцісл., краснап., узд., клец., ЛА, 4), ’маток з дваццаці пасмаў тонкіх нітак’ (Сл. ПЗБ), ’маток нітак пэўнай меры’ (Ласт., Стан.), сюды ж ста́лька ’тонкая пража’ (пін., ЛА, 4). Укр. та́лькаматок пражы, нітак’, дыял. ’шэрая нітка, з якой вырабляюць невад’, рус. та́лька ’матавіла; 10 пучкоў пражы’, польск. talka, tala, tal(e)kматок пражы’, каш. tal ’тс’. Паводле Фалінскай (Бел.-польск. ізал., 138, 141), запазычана з ням. прус. Tallматок пражы’, што, мажліва, з с.-н.-ням. tallige ’мера льняной пражы’ < іт. taglia ’зарубка; падатак’ (Фасмер, 4, 16; Трубачоў, Ремесл. терм., 104). Памылкова Горбач (Зах.-пол. гов., 55) выводзіць з (мо)талька, відаць, ад мотатні ’матаць’.

Та́лька2 ’кароткая жаночая вопратка з саматканага сукна’ (Ян.). Гл. талік.

Та́лька3 ’зараснік вярбы размарыналістай’ (рэч., Расл. св.). Укр. тал, та́льник ’вярба, вербалоз’, рус. тач, тали́на, тальни́к ’вярба Salix arenaria’. Запазычанне з цюркскіх моў, параўн. тат., караім. tal ’вярба, вербалоз’ (Фасмер, 4, 14; ЕСУМ, 5, 506). З-за адзінкавай фіксацыі, відаць, запазычана праз украінскую або рускую мову. Спробы звязаць з талакнянка (гл.) у Штэйнгольд, Этимология–1994–1996, 139.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цяля́тка ср. телёнок м., телёночек м.;

ла́скавае ц. дзве ма́ткі ссепосл. ла́сковый телёнок двух ма́ток сосёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намо́тка, ‑ткі, ДМ ‑тцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. намотваць — наматаць.

2. Разм. Тое, што наматана, маток. Зняць намотку. □ [Шпулька] павінна быць невялікай і дапускаць намотку 100 метраў шкура, які б вытрымліваў на разрыў груз да 5–6 кілаграмаў. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)