сумава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; незак.

1. Знаходзіцца ў стане суму.

Недзе далёка сумуе гаротная матка.

2. па кім-чым. Адчуваць душэўны неспакой; журыцца, тужыць.

С. па сыне.

С. па рабоце.

Летам у вёсцы с. няма калі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

багаро́дзіца, ‑ы, ж.

У хрысціянскай рэлігіі — матка боская, маці Хрыста.

•••

Сядзець як багародзіца гл. сядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рамо́нтны ремо́нтный, почи́ночный;

~ная брыга́да — ремо́нтная брига́да; см. рамо́нт I

рамо́нтны II воен., с.-х. ремо́нтный;

~ная камі́сія — ремо́нтная коми́ссия;

~ная ма́тка — ремо́нтная ма́тка; см. рамо́нт II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ха́тка ж., уменьш. избу́шка, ха́тка;

х. на куры́ных но́жках — избу́шка на ку́рьих но́жках;

аста́ткі з ха́ткі — после́дние кро́хи;

свая́ х. — ро́дная ма́ткапосл. своя́ ха́тка — родна́я ма́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лучы́ніна, ‑ы, ж.

Разм. Адна шчэпка лучыны. Паправіць матка лучыніну, адаб’е вугаль, каб яна не дыміла. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маткі́, ма́ткі, моткі́ ’жаночыя каноплі, у якіх ёсць насенне’ (Янк. 1, Уладз., ТС, Ян.; лід., Сцяшк. Сл.). Рус. кур. матка ’жаночыя каноплі’. Да ма́тка1. Гл. таксама мацяркі́ ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераві́ць, -раўю́, -раўе́ш, -раўе́; -раўём, -раўяце́, -раўю́ць; -віў, -віла́, -ло́; -раві; -віты; зак., што.

1. Абвіць чым-н., абвязаць.

Карані перавілі лясную дарогу.

2. Звіць нанава.

П. вяроўку.

3. Пераматаць на што-н. іншае.

П. ніткі з матка на клубок.

|| незак. перавіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́тачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Найбольшая ячэйка ў сотах, у якой выводзіцца пчаліная матка.

2. Памяшканне для матак якога-н. віду свойскай жывёлы.

3. Расліна, якая выкарыстоўваецца для вырошчвання новых раслін (спец.).

4. Участак, дзе растуць насеннікі або саджанцы якіх-н. раслін (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ма́тэрматка боска’ (Нас.). З лац. māter ’маці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́тэнька ’мамачка, цётухна’ (Нас.). З польск. mateńkaматка’ (ласк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)