узмо́р’е, -я, мн. -і, -яў, н.

Марское ўзбярэжжа, а таксама мора каля берага.

Жыць на ўзмор’і.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шху́на, -ы, мн. -ы, шхун, ж.

Марское судна, якое мае дзве або некалькі мачтаў з касымі парусамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фло́р

марское

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фло́р фло́ры
Р. фло́ра фло́раў
Д. фло́ру фло́рам
В. фло́р фло́ры
Т. фло́рам фло́рамі
М. фло́ры фло́рах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хіялі́т

‘вымерлае марское беспазваночнае’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хіялі́т хіялі́ты
Р. хіялі́та хіялі́таў
Д. хіялі́ту хіялі́там
В. хіялі́та хіялі́таў
Т. хіялі́там хіялі́тамі
М. хіялі́це хіялі́тах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

цеплахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Марское або рачное судна з рухавіком унутранага згарання.

|| прым. цеплахо́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

барк, ‑а, м.

Вялікае марское паруснае судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

круі́з, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Падарожжа па вадзе, звычайна марское.

2. Турыстычная паездка.

К. па Еўропе.

|| прым. круі́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шварто́ў, -то́ва, мн.о́вы, -то́ваў, м. (спец.).

Канат, трос, якім прывязваецца марское судна да прычальных прыстасаванняў.

Аддаваць швартовы (адвязваць судна ад прычала).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

круі́з, ‑а, м.

Падарожжа па вадзе, звычайна марское.

[Англ. cruise.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вугляво́з, ‑а, м.

Аднапалубнае марское судна для перавозкі вугалю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)