пукчэ́ць

‘утвараць пуканне ад бражэння; рыкаць, бурчаць, злосна мармытаць, гаварыць пра сябе што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пукчу́ пукчы́м
2-я ас. пукчы́ш пукчыце́
3-я ас. пукчы́ць пукча́ць
Прошлы час
м. пукчэ́ў пукчэ́лі
ж. пукчэ́ла
н. пукчэ́ла
Загадны лад
2-я ас. пукчы́ пукчы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час пукчучы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мы́ркаць

‘гаварыць, запінаючыся, спыняючыся на паўслове; наспеўваць пра зубы, сабе пад нос; выказваць незадавальненне нараканнем; мармытаць што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мы́ркаю мы́ркаем
2-я ас. мы́ркаеш мы́ркаеце
3-я ас. мы́ркае мы́ркаюць
Прошлы час
м. мы́ркаў мы́ркалі
ж. мы́ркала
н. мы́ркала
Загадны лад
2-я ас. мы́ркай мы́ркайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мы́ркаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

замармыта́ць, ‑мычу, ‑мычаш, ‑мыча; зак.

Пачаць мармытаць. // Прамармытаць. І не паспеў [Юзік] вокам акінуць азяродныя рэбры, як.. не то кашлянуў нехта, не то замармытаў. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лепята́ць, лепячу́, ляпе́чаш, ляпе́ча; лепячы́; незак., што, пра што і без дап.

1. Гаварыць невыразна, нязвязна (пра мову дзяцей).

Дзіця ляпеча.

2. Мармытаць.

3. Балбатаць, весці лёгкую несур’ёзную размову.

4. перан. Утвараць ціхі шум, шолах.

|| зак. пралепята́ць, -лепячу́, -ляпе́чаш, -ляпе́ча; -лепячы́.

|| наз. лепята́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мурмата́ць ’мармытаць’ (Гарэц., Др.-Падб.). Да мармыта́ць, мумрыта́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бурча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выказваць нездавальненне або пагрозу, утвараючы глухія гукі (пра жывёл).

2. Сярдзіта мармытаць, бубніць.

Нездаволена б.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Бурліць.

У жываце бурчыць (безас.).

|| наз. бурча́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мрук ’маўклівы, негаваркі чалавек’ (беласт., Сл. ПЗБ), мру́каць ’мармытаць’ (Нар. Гом.), мруча́ті ’муркаць, мурлыкаць, мармытаць’ (Бес.). З польск. mruk ’бурклівы чалавек’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 79), mrukać, mruczeć, mruknąć ’мармытаць’, ’бурчэць’, ’мурлыкаць’. Ст.-бел. мручати ’мармытаць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. mruczeć ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 130).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́ркаць ’гаварыць, запінаючыся, спыняючыся на паўслове’ (Мядзв.), ’наспеўваць праз зубы, сабе пад нос’, ’выказваць незадавальненне нараканнем’ (Нас.), ’мармытаць’ (Шат.), мыркун ’буркатун’, мыркуння ’гугнявая жанчына’, ’жанчына, якая на ўсялякую прапанову выказвае незадавальненне’ (Нас.), мырчэць ’бурчаць, муркаць; мармытаць’ (Юрч.). Укр. миркнути, рус. мыркнуть ’мармытаць’, ’наспеўваць сабе пад нос’. Гукапераймальнае (Шахматаў, ИОРЯС, 7, 2, 337; Фасмер, 3, 24; Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Марму́каць ’мармытаць’ (ТС). Балтызм. Параўн. літ. marmùklis ’мармытун’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мармыта́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. мармытаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачуўшы ляпанне стрэльбы, мядзведзь з гнеўным мармытаннем рынуўся на Тадэўчыка. Бядуля. Нечакана я пачуў недалёка ад сябе хрыплы, старэчы кашаль і павольна-ціхае мармытанне. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)