Снедзік ‘гусіная цыбуля жоўтая, Gagea tutea Ker.-Gaevl.’ (гродз., Кіс.). Укр. сні́док ‘тс’, рус. дыял. снедо́к ‘маркоўнік’. З польск. śniedek, śniadek ‘гусіная цыбуля’. Паводле Махэка₂ (564), польскае слова (чэш. snědek з польскай) ад кораня *sněd‑ (гл. снедаць), г. зн. ‘ядомы’, паколькі цыбуліны гэтых раслін ядуць. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 335.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ботва́ ж. бацві́нне, -ння ср.; наці́на, -ны ж.;

свеклови́чная ботва́ бура́чнік, -ку м.; бацві́нне, -ння ср.;

карто́фельная ботва́ бульбо́ўнік, -ку м.;

морко́вная ботва́ марко́ўнік, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сці́пер’е (сьципіере) ’пер’е цыбулі, часнаку’ (Бес.), сты́пэрье, сты́пірье, сты́пырье, сты́пырне ’тс’ (Сл. Брэс., Нар. лекс.), сти́пер ’сцябло’ (Бел.-укр. ізал.), сцепʼёр ’маркоўнік’ (ТС). Параўн. укр. степі́р ’парастак расліны’, степі́ра, стипі́ре ’пер’е цыбулі’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад шчыпяры́ ’пер’е цыбулі, часнаку’ (Сл. Брэс.), гл. шчыпе́р. Літ. stìbiras ’сцябло, парастак’ ад stỹbti/stỹpti ’расці высокім, тонкім’ у якасці крыніцы запазычання (Лаўчутэ, Балтизмы, 133) ненадзейнае, аднак магло паўплываць на фанетыку слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыбу́лька ‘скарада, Allium schoenoprasum L.’ (гродз., Кіс.), ‘дробная цыбуля’ (Гарэц.). Параўн. укр. трибу́лька ‘цыбуля-скарада, Allium L.’, трембу́лька ‘тс’, ‘дробная цыбуля для пасадкі’, рус. трибу́лка ‘цыбуля-шалот’. Паводле ЕСУМ (5, 634), назва перанесена з требу́ля ‘маркоўнік цямянечналісты, Anthriscus сеrefolium Hoffm.’, які таксама, як і цыбуля, ужываецца ў кулінарыі ў якасці вострай прыправы. Назва апошняга запазычана праз польскую мову (trzebuła, trzebula, trzebulka, trybulka і з несапраўдным насавым — trębulka), дзе з чэш. třebule (< *čřebule, паводле Бочка (Studia Etym. Brun., 49) < *čerbūlʼa) < італ. cerfoglio, якое ўзыходзіць да лац. cerefolium < ст.-грэч. χαιρέφυλλον (Брукнер, 580; Махэк, Jména, 168–169; Махэк₂, 656). Паводле SWO (1980, 779), узыходзіць да лац. tribulus ‘асот, Sonchus L.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морква, моргва, морг̌ва, морхва, моркаў, мо́ркоў, морка, моргаўка, моркаўка, мо́ркув, моркава, маркова, марква́ ’агародная культура Daucus sativus Roel.’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Яруш., Гарэц., Бес., Зн., Сцяшк., Касп., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяц., Шатал.; КЭС, лаг.; мсцісл., З нар. сл.; міёр., Нар. словатв.; шчуч., З нар. сл.); маркоўя, марг̌аве́ня, маркаве́ньё, морковэньне, морковеннік, маркоўнік ’націна морквы’ (ТС, Шатал., З нар. сл., Жыв. сл.). Укр. морков, морква, рус. морковь, морква, польск. marchew, н.-луж. marchwej, в.-луж. morchej, чэш. mrkev, славац. mrkva, славен. mŕkev, серб.-харв. мр̏ква, макед., балг. морков. Прасл. mъrky (р. скл. mъrkъve), роднаснымі да якога з’яўляюцца: ст.-в.-ням. mor(a)ha, с.-н.-ням. more, ст.-грэч. βράκανα (Гесіхій), паходзіць з і.-е. *mr̥k‑/*br̥k, параўн. яшчэ літ. burkūnas, лат. bur̄kans ’морква’ (Іліч–Світыч, ЭИРЯ, 1, 16–26). Іншыя версіі (гл. Фасмер, 2, 655–656; Петрыч–Гольмквіст, JS, 8, 1962–1963, 147) менш верагодныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)