Марка́ль, морка́ль ’баран-вытворнік’, (зневаж.) ’чалавек, які гаворыць непрыемным хрыпатым голасам’ (Янк. 1, Некр.; хойн., рэч., Мат. Гом.; мазыр., лун., Шатал.; Ян.). Складае бел. паўд.-слав. ізалексу: серб.-харв. мр̏каљ ’казёл’, ’баран’, балг. мъркалец ’баран’; лексемы ўтвораны ад дзеяслова серб.-харв. мр́кати (се), мр̏кати, омркати ’спарвацца (пра козы, авечкі, рыбы)’, ст.-слав. мръкати ’тс’, ’бляяць’. Паводле Скока (2, 467), тут у наяўнасці першабытнае гукаперайманне, якое пазней стала пастухоўскім тэрмінам для выражэння coitus авечак і коз. Казлова (БЛ, 21, 59) адносіць лексему да прасл. mъrkalь ’баран’. Гл. таксама маркач. Сюды ж, відавочна, і прозвішча Мархель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Меркята́ць, меркета́ць, міркіта́ць ’знаходзіцца (пра авечку) у стане цечкі, паляваць’ (мазыр., З нар. сл.; слонім., Нар. словатв.), меркітаваць, міркітаваць, мяркітаваць ’тс’ (карэліц., Нар. сл.; Шат., Сл. ПЗБ), сюды ж меркятаць ’крычаць, як малы балотны бакас’ (Шат.), зах. і ц.-укр. палес. миркота́ти ’тс’, укр. мирко́ти ’пах авечак у час цечкі’; слав. адпаведнікі прасл. mъrkotajet () ’мяркоча’ зафіксаваны на карце АЛА у 2 нас. пунктах на поўначы ПНР, у макед., серб.-харв. і балг. гаворках; ст.-слав. мръкати Архаічнае гукапераймальнае ўтварэнне як тэрмін для абазначэння coitus авечак і коз (Скок, 2, 467; Бязлай, 2, 202). Сюды ж лун. мэркіцу́нмаркач’ (Шатал.), мядз. мярката́ць ’бляяць’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смарка́ч1 ‘ёрш’ (Мат. Гом.), сморка́ч ‘тс’ (Крыв.). Да смаркаць (гл.), г. зн. слізкая або пакрытая сліззю рыба; параўн. таксама палескія сінонімы: сопе́ль, соплі́вец, слі́нявец, слізуне́ц; гл. Крывіцкі, Зб. Крапіве, 200 і наст.

Смарка́ч2 ‘грыб масляк’ (узд., Нар. словатв.). Да смаркаць (гл.). Таксама як і ў дачыненні да рыб (гл. папярэдняе слова) назва слізкіх грыбоў; гл. Мяркулава, Очерки, 156, 181 і наст.

Смарка́ч3 ‘маленькая лямпа без шкла, газніца, капцілка’ (Шат.; воран., бярэз., Сл. ПЗБ), смарка́чка ‘тс’ (Касп.; в.-дзв., глыб, Сл. ПЗБ), смырька́чык ‘тс’ (Бяльк.), смарка́чык (сморка́чикъ) ‘маленькая свечка, зробленая з рэштак свечачнага лою шляхам макання, якую яўрэі ўжывалі падчас шабасу’ (Нас., Сержп. Прымхі), смарка́чык ‘газніца’ (бярэз., Сл. ПЗБ). Польск. smarkaczka ‘свечка з благога лою, якая хутка тоне ў ім’. Усё да смаркаць (гл.).

*Смаркач, сморка́ч ‘невылегчаны баран’ (драг., З нар. сл.). Гл. маркач.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)