мурла́стый прост. мурла́ты, мурла́сты; марда́ты, марда́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

марда́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і мардаты. Спаважна падаў сваю пухлую далонь непаваротлівы, мардасты Пшанічны. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышч, ‑а, м.

Невялікі запалёны бугарок, гнайнічок на скуры. Тады з натоўпу выйшаў мардаты дзяцюк у кароткім шэрым пінжаку. На носе і падбародку — прышчы. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мурла́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З тоўстым шырокім тварам; мардаты. Цікава мне было даведацца, што ў .. [Зякіна] за хвароба, што ён у шпіталі ляжыць. На пагляд, здаецца, ніякай хваробы ў яго няма, — чырвоны, мурлаты. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пуцу́к ’таўстатвары чалавек; пацук’ (Нас.; в.-дзв., глыб., Сл. ПЗБ). Кантамінацыя пуцатымардаты’ і пацук, гл. пуца, пуцак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́ца груб. ’морда, твар’ (Ян.), ’чалавек з вялікім непрыгожым тварам’ (Растарг.), сюды ж пыця́тыймардаты, пухлашчокі’ (пін., Нар. лекс.), пыца́н ’тоўсты чалавек’ (Бяльк.). Хутчэй за ўсё, адваротны дэрыват ад пы́цка, пы́цак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуцалава́ты ’круглатвары, з тоўстым, шырокім тварам’ (Скарбы, Чэрн.), ’з адвіслымі шчокамі’ (слонім., Нар. лекс.), пуцалаватымардаты’ (Сцяц.), пуцалаваценькі ’пухленькі’ (астрав., Сл. ПЗБ), параўн. польск. pucołowaty ’з тоўстымі шчокамі’, паводле Банькоўскага (2, 963), ад ст.-польск. дыял. pucoł, адлюстраванага ў анамастычных назвах. Да пу́ца ’морда’, пу́цы ’шчокі’ (гл.); пытанне пра запазычанне застаецца нявырашаным, параўн. і пуцайла ’таўстаморды чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марда́сы, мырда́сы ’нос і губы’, ’твар’, ’хара’ (Нік., Оч., Растарг., Нас., Шат.), марда́сты ’таўстагубы’ (Нас.), ’мардаты, таўстаморды’ (ТСБМ, Нас.), ’вялікагаловы (пра саву)’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Укр. морда́с ’аплявуха’, рус. перм. морда́с ’твар’, смал., пск. мордасина ’морда, хара’, паўн.-каўк., раст. морда́сы ’шчокі’, кубан., пск., смал. ’скулы’, ’вушы’, паўд. морда́сить ’біць па твары’. Да морда (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурло ’хара’, ’тоўсты і шырокі твар чалавека’, ’чалавек з такім тварам’, ’грубы, неахайны’, мурла́ты, мурла́стымардаты’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг.; мсцісл., Нар. словатв.; КЭС, лаг.; глус., Янк. Мат.; паўд.-усх., КЭС). Укр. мурло, рус. тамб., сіб. мурло, мурно ’морда жывёлы, рот’, тул. мурле́ ’шчокі’. Даль (2, 941), Гараеў (219) узводзяць да цюрк. murun, burun ’нос’, а заканчэнне ‑ло пад уплывам лексемы ры́ло. Фасмер (3, 13) дапускае анаматапеічнасць. Можна, аднак, дапусціць, што усх.-слав. мурло́ ўтварылася ў выніку кантамінацыі некалькіх лексем як са значэннем ’брудны, неахайны’ (параўн. літ. máura), так і ’шырокая морда, рот, твар, губа, хара’ (параўн. літ. máuėe, terlė́, marmū̃zė, burnà).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́ца ’морда, пыса’ (Ян.), ’твар з поўнымі шчокамі’ (шчуч., З нар. сл.), пу́цы ’шчокі’: набіваць пуцы (астрав., Сл. ПЗБ; шчуч., Даніл. Сл.), пу́цка ’шчака, шчочка’ (Сцяшк. Сл.; маладз., Янк. Мат.; мядз., Жд. 3), пу́цкі ’адутлаватыя шчокі’ (Мядзв.), ’ружовыя плямы на твары’ (ЛА, 3; навагр., Нар. сл.); ’губы’: падуць пуцкі (рас., Сл. ПЗБ), ’костачкі пальцаў’ (шчуч., там жа), пу́цькі ’тс’ (дзятл., там жа), пу́цкаць ’размазваць па твары’ (Цых.); гоцкала ’мурза’ (дзятл., Сл. ПЗБ), пуцайла ’таўстаморды чалавек’ (Нас.), сюды ж пуцатымардаты, паўнашчокі’ (шчуч., З нар. сл.; драг., Нар. лекс.; шальч., Сл. ПЗБ), пуцаваты ’тс’ (Сцяшк. Сл.), пуцкаваты (пуцковатый) ’з адутлаватымі шчокамі’ (Мядзв.), пуцкуваты ’з вялікімі губамі’ (полац., Нар. лекс.), пучкаваты (, пуцуковатый) ’таўставаты, мускулісты’ (Нас.); параўн. укр. пу́г(ка ’membrum virile’, рус. ласк. пу́цыпький ’кароценькі’, польск. риса ’тоўсты, надуты твар; выцягнутыя вусны для пацалунку’, рис ’шчака, губа, рот; пучка (у пальцы); мардаты або губа™ чалавек; вялікі кавалак чаго-небудзь тоўстага’, pucka ’паўнатварая дзяўчына; цяльпук; таўкач’, чэш. pucek ’тоўстая шчака ці іншая тоўстая дэталь ці прадмет’, pucka ’паўнатварая дзяўчына’, мар. дыял. ’шар; гула’, славац. дыял. pucka ’вялікі молат з тоўстым канцом; таўсташчокае дзіця; кулак’, в.-луж. риск ’клубок’, н.-луж. риск риска ’пупышка, бутон’. Адносна беларускіх слоў, у якіх можна бачыць заходнеславянскі рэфлекс ‑с‑ (замест ‑c‑), Цвяткоў (Запіскі, 2, 75), параўнаўшы з польскімі словамі, выказаў меркаванне, што ў аснове разгледжаны* формаў ляжыць “перайманьне гуку, які ўтвараецца ад надзіманьня шчок і выпускання потым паветра з роту”; гукапераймальнае паходжанне прымаецца і для іншых слоў, параўн. Махэк₂, 74 (паралельныя экспрэсныя ўтварэнні да bucati < выкл. Ъи(п)с) > Шустар-Шэўц, 2, 1187 (аснова *puc‑/*pęc‑ на базе гукапераймальнага pu‑, пры готам ‑с‑ мае старажытнае паходжанне, як у рус. бацать/ботать); Скок, 3, 67 (экспрэсіўная метафара näpucati se ’наесціся, нарэзацца’, што ўзыходзіць да *рок‑). Звязана з пу́чыць, пу́каць9 параўн. пуцалаваты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)