Ма́тухна (паваж.) ’маці’, ’фамільярны зварот да жанчыны’ (паэт.), ’блізкая, родная’ (ТСБМ, Нас.; любан., Нар. словатв.), мату́люхнамамачка’ (Нас.), ст.-бел. матухна ’тс’ (XV ст.); рус. смал., калуж. ма́тухна, мату́хна ’маці, мамачка’, польск. matuchna. Паўночнаславянскае. Утворана ад маці (< mat‑) пры дапамозе суфікса ‑ux‑a (параўн. рус. паўн. ма́туха, мату́ха ’матухна’, ’старэйшая ў сям’і жанчына’), пашыранага суфіксам ‑ъnа. Суфікс ‑exъn‑a сустракаецца ў серб.-харв. асабовых імёнах: Matehna = Matej.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́цюхны — спагадлівая форма заг. ладу ад дзеяслова піць (Нас.). Утворана ад піць (гл.) пры дапамозе суф. ‑ухп‑ы. Параўн. нітачкі, піцвпькі, атаксама назоўнікмат‑ухп‑а мамачка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мату́ля1 (ласк.) ’маці’, мату́лечка, мату́лькамамачка’, ’пападдзя’ (ТСБМ, Нас., Яруш., ТС, КЭС, лаг.; гродз., горац., КЭС), светлаг. мату́ліца (лаянк.), ’маці’ (Мат. Гом.), матуля ’хрышчоная маці’ (Сцяц., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Рус. смал., маск. матуля, мату́лечкамамачка’, польск. matula. Прасл. паўн. matulʼa. Да маці (гл.). Аб суфіксе ‑ulʼa гл. Слаўскі, SP, 1, 110–111; Сцяцко, Афікс. наз., 173.

Мату́ля2 (ласк.) ’дзіцятка’ (Нас.). Утворана ад матаць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ulʼa (matulʼа спачатку азначала ’нешта заматанае, спавітае’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змі́лавацца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.

Праявіць міласць, спагаду; злітавацца. [Зоська:] Нашто рукі звязалі? Мамачка, браточкі, змілуйцеся, развяжыце! Купала. Больш, тыдня Алесь працаваў на трактары: такое пакаранне прыдумаў яму старшыня. І ўсё ж, нарэшце, змілаваўся, зноў даў яму трохтонку. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бачо́к 1, ‑чка, м.

1. Памянш. да бак. Пад’ехала кухня. З паходных бачкоў Мы смачна пад’елі тады. Броўка.

2. Пасудзіна для праяўлення фотапласцінак, плёнак.

бачо́к 2, ‑чка, м.

Памянш. да бок. [Марына Архіпаўна:] — Павернецца ён на другі бачок і просіцца: «Мамачка, родная, яшчэ хоць адну мінутачку [паспаць]». Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мату́ся (ласк.) ’маці’ (Грыг., Бяльк.; паўд.-усх., КЭС), ’матушка, жонка папа’, ’манахіня’, мату́сечка ’тс’ (Нас.); мату́ся, мату́ська ’хрышчоная маці’ (Касп., Бяльк.; кругл., Мат. Маг.). Укр. мату́ся, мату́сенька ’тс’, рус. пск., смал., варон. мату́сямамачка’, польск. matusia ’тс’. Прасл. паўн. matusьja (з экспрэсіўнай палатальнасцю). Да ма́ці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няцвёрды, ‑ая, ‑ае.

1. Якому не ўласціва цвёрдасць, даволі мяккі. Няцвёрды грунт.

2. перан. Няўпэўнены, хісткі. Наталля Пятроўна ў жаху адхіснулася і няцвёрдым крокам выйшла з хаты. Шамякін. «Дарагая, любая мамачка», — пісала яшчэ няцвёрдая, але старанная дзіцячая рука. Кірэенка.

3. перан. Такі, якому не ўласціва рашучасць, цвёрдасць. // Уласцівы такому чалавеку. Няцвёрды характар. // Які выражае нерашучасць. Няцвёрды адказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., каго-што і без дап.

1. Прымушаць рабіць што‑н. супраць жадання, волі. Мамачка, давайце адпачнём трошкі, вельмі ж ногі забалелі. — А хіба ж я цябе прасіла, хіба ж я цябе няволіла ісці са мной? — чуліся прыглушаныя хусткай матчыны словы. Сабаленка. [Сымон] раіць Таццяне выйсці замуж за багацея.., раіць, але не няволіць. У. Калеснік.

2. Уст. Пазбаўляць волі; трымаць у няволі. Прыехалі [паліцыянты], заарыштавалі [настаўніка], няволілі ў астрозе і ў жоўтым доме... Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм.

1. Дакранацца, датыкацца да чаго‑н. Пайшла [Марыля] зноў. Пасміхаецца, як бульбяныя жывыя лісточкі мякка чапаюцца за калені. Брыль. // Нападаць на каго‑н., біць. [Янка:] — Мамачка, толькі не чапайцеся. Я вам сазнаюся — я збег ад пана Замыжнага. Гартны.

2. Прыставаць да каго‑н., займацца з кім‑н. — Ты чапаешся з Грубэравымі прадаўшчыцамі, а яны яшчэ козы. Табе трэба не тое, ты мужчына. Брыль. Іншы раз у такіх выпадках Віця ўцякаў, ці прасіў не чапацца, ці палохаў, што паскардзіцца настаўніцы. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выхадны́, а́я, ‑о́е.

1. Які служыць для выхаду, выйсця. Выхадныя дзверы. Выхадны комін. □ Ззаду засталіся станцыйныя пабудовы, прамільгнуў выхадны светафор. Васілёнак.

2. Не для працы; святочны, парадны. Выхадны касцюм.

3. (у спалучэнні са словам «дзень»). Нерабочы. Выхадны дзень. // у знач. наз. выхадны́, о́га, м. Дзень адпачынку. Часам нават у выхадны.. [Ціхона] можна было знайсці толькі на заводзе. Грамовіч.

4. у знач. наз. выхадны́, о́га, м.; выхадна́я, о́й (‑о́е), ж. Той, хто выкарыстоўвае свой дзень адпачынку. [Зелянюк:] — Бачыш, я выхадны сёння. Зарэцкі. — Добрай раніцы, мамачка, — пацягнулася Ларыска рукамі да маці. — Ты сёння выхадная, праўда? І ў мяне сёння выхадны дзень. Так? Арабей.

•••

Выхадная дапамога гл. дапамога.

Выхадная роля гл. роля.

Выхадныя даныя гл. даны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)