адбракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.

Аддзяліць недабраякаснае, бракоўнае. Адбракаваць маладняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старале́ссе, ‑я, н.

Месца, зарослае старым лесам. [Хлопец:] — Слухайце [дзядзька], а чаму гэта толькі тут кавалак старалесся, а далей маладняк? Жук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ручанцы́ ’дванаццаць дзён пасля з’яўлення на свет (пра маладняк свойскай жывёлы)’ (Юрч. Фраз.). Гл. рачанцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Летавік, летывікмаладняк свойскай жывёлы летняга нараджэння’ (Юрч. Вытв.). Утворана ад летавы ’летні’. Да лёта (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маладня́ча (зб.), ’маладняк, маладыя дрэвы’ (б.-каш., Мат. Гом.). З укр. мовы. Параўн. молодня́ча, молодне́ча ’малады сад, лес’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аб’ядна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аб’яднаць, аб’яднацца.

2. Арганізацыя, саюз. Вытворчае аб’яднанне. Фінансавае аб’яднанне. □ Па ініцыятыве ЦК камсамола Беларусі ў 1923 г. было створана літаратурнае аб’яднанне «Маладняк». Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагу́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для адкорму. Нагульныя авечкі. Нагульны маладняк. // Атрыманы ў выніку нагулу. Нагульны тлушч. // Прызначаны для нагулу жывёлы, рыбы. Нагульныя сажалкі. // Які займаецца развядзеннем жывёлы, рыбы для нагулу. Нагульная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагні́сці, ‑гніе; пр. пагніў, ‑ніла, ‑ніло; зак.

Згнісці — пра ўсё, многае. За многа год пагніла на стрэхах салома. Чорны. У вайну шмат лесу выкацілі пажары. Немцы палілі яго ў блакады. Ад таго пажаўцеў, пасох, пагніў маладняк. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́пустак ’аднагадовае цяля, жарабя’ (БРС, Янк. I, Шат., З нар. сл., Шатал., Мат. Гом., Клім.). Ад вы́пусціць з суф. ‑ак; параўн. азначэнне Янкоўскага (1, 56): ’маладняк, які першы год выпускаецца разам са статкам на пашу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падро́ст, ‑у, М ‑сце, м.

Спец. Зараснік маладых дрэў; маладняк. За разлогаю пакінутага пры высечцы падросту адкрылася роўненькая чарга стромых сосенак. Карамазаў.

•••

На падрост (пашыць, купіць) — з запасам на рост. Ігнась прымераў свае новыя боты: велікаватыя, на падрост пашытыя... Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)