бруне́т, ‑а, М ‑неце, м.

Мужчына з чорнымі або вельмі цёмнымі валасамі. Падобныя з твару, браты шмат у чым адрозніваліся адзін ад аднаго: маладзейшы — вышэй ростам, белы, з простымі і мяккімі, як лён, валасамі, у той час калі Сяргей амаль брунет. Шамякін.

[Фр. brunet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

моло́же сравнит. ст.

1. нареч. маладзе́й;

он вы́глядит моло́же ён выгляда́е маладзе́й;

2. прил. маладзе́йшы;

э́то де́рево моло́же гэ́та дрэ́ва маладзе́йшае.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

помоло́же сравн. ст.

1. нареч. (тро́хі) маладзе́й;

он вы́глядит помоло́же ён выгляда́е маладзе́й;

2. прил. (тро́хі) маладзе́йшы;

э́то де́рево помоло́же гэ́та дрэ́ва маладзе́йшае.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

туры́ць, туру, турыш, турыць; незак., каго-што.

Разм.

1. Гнаць, праганяць. Дружна хлопцы тураць Ворага за Тураў. Пушча. Два дыпломы, два значкі — Два закончыў інстытуты. Працаваць жа спец такі Лічыць горшаю пакутай. Дзе б ён толькі ні рабіў — Адусюль мятлою тураць. Маеўскі. // Паганяць, падганяць. — Я каня гэтак турыў, гнаў гэтак, — гаварыў маладзейшы [хлопец], з нейкаю як бы крыўдаю ў голасе. Чорны.

2. Несці, везці што‑н. вельмі грузнае, грувасткае. Наперадзе насос, за ім жа бочкі тураць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаты́ры, ‑ро́х, ‑ро́м, ‑рма́, (аб) ‑ро́х, ліч. кольк.

1. Лік і лічба 4. Напісаць лічбу чатыры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 4. Чатыры коннікі замыкалі абоз. Колас.

2. Тое, што і чацвёрка (у 2 знач.).

3. у форме Р чатыро́х, у знач. зб. Разм. Чацвёра. На лаўцы каля дзвярэй сядзела чатырох: старэйшы дзядзька ў саламяным капелюшы, .. другі мужчына, відаць, не шмат маладзейшы за яго, .. трэці — малады чалавек, гадоў дваццаці пяці, .. і, чацвёрты, цыбаты хлопец-падлетак. Брыль.

•••

Між чатырох сцен гл. сцяна.

На ўсе чатыры бакі гл. бок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

майстэ́рня, ‑і, ж.

1. Прадпрыемства па рамонту або вырабу чаго‑н., а таксама памяшканне такога прадпрыемства. Зранку пасля праверкі Лазар ішоў пад канвоем у турэмную шавецкую майстэрню шыць і рамантаваць абутак. Колас. Нездарма пані Пшысецкая прапанавала .. [Насі] пайсці швачкай у яе майстэрню. Васілевіч.

2. звычайна мн. (майстэ́рні, ‑яў). Прамысловае прадпрыемства, якое займаецца галоўным чынам рамонтнымі работамі. Рамонтныя чыгуначныя майстэрні. □ Выступаць перад людзьмі .. [Сяргей] навучыўся ў арміі, робячы палітінфармацыю ў артылерыйскіх майстэрнях, дзе ён быў між майстроў маладзейшы за ўсіх. Грамовіч.

3. Аддзел цэха ці завода. Інструментальная майстэрня.

4. Памяшканне для работы мастака, скульптара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перахрысці́ць, ‑хрышчу, ‑хрысціш, ‑хрысціць; зак., каго-што.

1. Зрабіць рукой знак крыжа над кім‑, чым‑н. Андрэй нахіліўся над бацькам. Стары перахрысціў яго тры разы, абняў за шыю і пацалаваў. Чарнышэвіч.

2. Выканаць абрад хрышчэння, ахрысціць. Ну, бацюшка перахрысціў малога, пачалі дамаўляцца наконт платы. Кірэйчык. Пайшоў дзед да папа, каб сына перахрысціў. Якімовіч.

3. Ахрысціць пры пераходзе ў іншую хрысціянскую веру.

4. Разм. Даць новае імя, назву, мянушку. Макар Міхайлавіч чалавек высокага росту, шыракаплечы. Калі ён быў маладзейшы, у гаражы неяк яго перахрысцілі на Паўтара Макара. Мяжэвіч.

5. Разм. Вельмі моцна ўдарыць каго‑н. Перахрысціць бізуном.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́пуск, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. напусціць (у 2, 4 і 7 знач.).

2. Частка адзення, якая свабодна звісае, выступае над чым‑н. Кофтачка з напускам. □ Выйшлі ў Галіцу завідна, каб да змяркання быць у школе. Бацька — у сінім суконным пінжаку ў палоску, у карычневых штанах з напускам на боты. Паўлаў. // Навіслая частка капелюша, кепкі. Пасыпаны рабаціннем носік Банадзюка зусім гінуў пад напускам капелюша. Пестрак. // Частка прычоскі, што навісае на лоб. Прычоска з напускам. □ У кабінеце, акрамя старшыні, сядзелі два чалавекі. Адзін быў старэйшы, з напускам валасоў на лоб, а другі — маладзейшы. Ермаловіч. // Частка даху, якая звісае. Дах клетак робіцца з напускам.

3. Спец. Спуск сабак з прывязі на звера ў час палявання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Злёгку штурхнуць (ззаду або знізу). Маладзейшы падштурхнуў воз плячом, і конь лёгка пайшоў. Чорны. — Чаго адстаеш, гані! — крыкнуў Пеця і палкай падштурхнуў Славу ў спіну. Хомчанка.

2. Злёгку штурхнуўшы, зрушыць у якім‑н. кірунку. — Але ж хадзем у тую хату. Тут і без нас ужо ведаюць, што рабіць. — [Бацька] далікатна падштурхнуў госця да дзвярэй-філёнак і прапусціў у другі пакой — вялікі, поўны святла і з густам прыбраны. Чыгрынаў. // перан. Схіліць да чаго‑н., прыспешыць з чым‑н. — Я мелася.. ехаць працаваць у сельскую мясцовасць. А гэтае сумнае здарэнне толькі падштурхнула мяне здзейсніць сваё летуценне хутчэй. Дубоўка. // перан. Разм. Паскорыць (справы, падзеі і пад.). Вера Ігнатаўна часта прыязджала ў Серадзібор, каб падштурхнуць справы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́- прыстаўка для абазначэння розных прасторавых, часавых і іншых адносінаў. Надае значэнні: назоўнікам — ’прадмет, падобны да таго, што названа ўтваральным словам, але не з’яўляецца ім у поўнай меры’: по́гуд ’невыразны гул’ (Сцяшк. Сл.), по́кут ’покуць’, по́кліть ’свіран, клець’ (Тарн.); прыметнікам і прыслоўям — ’некаторае ўзмацненне якасці’ ці ’прысутнасць яе ў малой меры’: по́даўна ’даволі даўно, даўнавата’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, ТС), по́дыўна ’тс’ (Бяльк.), по́даўка, по́цесна ’цеснавата’, по́вісокі ’высакаваты’, по́малы ’малаваты’, по́цемна ’цемнавата’, по́весел ’пад чаркай’ (Нас.), по́велікі ’велікаваты’ (ТС). Паводле Цвяткова, по‑ ў апошніх формах генетычна суадносіцца з паказчыкам вышэйшай ступені параўнання ў балгарскай мове: по‑висок ’вышэйшы’ (Цвяткоў, Запіскі, 51); а таксама ў македонскай мове: помладмаладзейшы’. У тым жа значэнні вядома большасць славянскіх моў: укр. по́широкий ’трохі шырэйшы’, по́твердний ’цвердаваты’, польск. pobielawy ’белаваты’, чэш. posilný ’даволі моцны, трохі мацнейшы’, в.-луж. počorni ’чарнаваты’, н.-луж. pocarny ’тс’, славен. počrn ’тс’, серб.-харв. подобар ’даволі добры’; гэта дазваляе рэканструяваць праслав. *po‑ з адпаведным значэннем, параўн. лат. padargs ’задарагі, дарагаваты’, што выводзіцца са значэння ’пасля, за’ адпаведнага прыназоўніка (ESSJ, 1, 189; БЕР, 5, 395; Скок, 2, 692–693; ESJSt, 11, 667), гл. па1, па2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)