1. Вялікая колькасць, дастатковая колькасць каго-, чаго-н., многа.
Ш. працуе.
Ш. часу прайшло.
Працы ў мяне цяпер ш. (у знач.вык.). Ці ш. людзей сабралася?
2. У спалучэнні з прым. і прысл.выш. ст. азначае: значна, намнога.
Ён ш. маладзейшы за мяне.
3. У спалучэнні з адноснымі займеннікамі абазначае: многія, многае.
Ш. каму расказала пра гэта.
Ш. якія падзеі адбыліся за гэты час.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
экспансі́ўны, ‑ая, ‑ае.
Нястрыманы, які бурна выяўляе свае пачуцці. Антось быў значна маладзейшы за свайго субяседніка-суседа. Можа таму і больш экспансіўны ў гутарцы, у думках.Машара.// Узбуджаны, усхваляваны. Экспансіўны голас.
[Фр. expansif.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Малоджай, маложай, маложый, маложа, мало́жэ ’маладзейшы, маладзейшыя сярод іншых’ (Ян.; лудз., трак., брасл., Сл. ПЗБ). Старажытныя формы вышэйшай ступені кароткіх прыметнікаў м. р. (на ‑jьs > ‑ьi, падвержаныя ўплыву форм н. р. (без ‑й), ст.-рус.моложе. Да малады́ (гл.).