Мазгаве́шка ’мазгаўня’ (зэльв., Жыв. сл.) утварылася ў выніку кантамінацыі мазгі́ (гл.) і галаве́шка (экспр.) ’галава’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крути́ть несов., в разн. знач. круці́ць;

крути́ть ру́ки круці́ць (выкру́чваць) ру́кі;

крути́ть мозги́ круці́ць мазгі́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мяжджы́мазгі’ (Рам. 5). Да мозг (гл.). Пачатковае мя‑ пад уплывам літ. smẽgenys ’тс’. Чаргаванне зг > ждж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазда́н ’дурная галава’ (Шат.). Памылкова Шатэрнік (152) суадносіць яго з польскім mazgaj, якое ад mazgoić się ’плакаць’ < прасл. mazati sę. Бел. маздан паходзіць з мазган, якое ад мазгі1 і суф. ‑ан (як сталбан) ’дурань’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазгава́ць, мазкава́ць ’думаць, меркаваць, камбінаваць, узважаць’ (ТСБМ, Сцяшк., Др.-Падб., Мат. Гом., Ян., Сл. ПЗБ). Усх.-слав. Утворана пры дапамозе суф. ‑ава́ць (< ‑ova‑ti). Да мазгі́ (гл.). Параўн. серб.-харв. мо̀згати ’ламаць галаву’, польск. mózgownica ’башка, галава’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адча́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Поўны адчаю, адчайнасці; роспачны. — Мама! — даляцеў адчайны дзіцячы крык, перамешаны з плачам. Васілевіч. Паплылі думкі, сумныя, адчайныя, нейкія недарэчныя. Гамолка.

2. Рашучы, адважны, безразважны; небяспечны, рызыкоўны, дзёрзкі. [Пятра] апанавала неразумная адчайная адвага. Шамякін. Адчайная думка застраміла кухару мазгі, і ён паманіў князёвага ката выстаўленымі пальцамі. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абыва́цель, ‑я, м.

1. Уст. Сталы жыхар якой‑н. мясцовасці. Так Сяргей Пятровіч зрабіўся абывацелем горада Сярдзечанска. Сяргейчык.

2. Чалавек, які жыве дробнымі, вузкаасабістымі інтарэсамі. Ёсць ціхае шчасце абывацеля і эгаіста, калі ён плюе на ўсё на свеце, абы яму добра было. Хадкевіч. Пакутных думак чарвякі Мазгі расточваюць парой: Ды хто ж, урэшце, я такі? Ці абывацель, ці герой? Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сушы́ць несов., прям., перен. суши́ть;

с. се́на — суши́ть се́но;

го́ра су́шыць чалаве́ка — го́ре су́шит челове́ка;

с. вёслымор. суши́ть вёсла;

с. мазгі́ — суши́ть мозги́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мозг (мозык, мозак, мозаг, мо́зок, мосх), мазгі, мозгі, мозг̌і, мозкі ’мозг у чэрапе і канале пазваночніка’, ’розум’, ’тканка ў поласці касцей, шпік’ (ТСБМ, Нас., Дразд., Мядзв., Янк., Шатал., Бяльк., Грыг., Клім., ТС, Сл. ПЗБ), мазгавіт́ы ’разумны, кемлівы, разважлівы’ (ТСБМ, Бяльк.), мозкова́ть ’думаць, працаваць галавой’ (ТС). Укр. мо́зок, мі́зок, рус. мозг, ст.-рус. мозгъ, польск., н.-луж. mózg, в.-луж. mozh, mozy (мн. л.), чэш. mozek, славац. mozok, славен. mȏzg, mȏzeg, серб.-харв. мо̏зак, макед. мозок, балг. мозък, ст.-слав. можданъ (< mozgěnъ). І.‑е. адпаведнікі: ст.-прус. muzgeno ’касцявы мозг’, літ. smãgenysмазгі’, smãgenės, лат. smadzenes, у якіх s‑ паходзіць з s‑ у smãkrės ’мозг’, ст.-інд. smajján‑, smajjā ’касцявы мозг’, авест. mazga‑, ст.-в.-ням. marag, marg, тах. maśśuni ’тс’ < і.-е. *mozg(h)os (Махэк₂, 377; Міклашыч, 203; Траўтман, 172; Фасмер, 2, 638; Бязлай, 2, 118).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адсо́хнуць, ‑сохне; пр. адсох, ‑ла; зак.

1. Адмерці, засохнуць.

2. Разм. Страціць здольнасць рухацца, дзейнічаць. [Драпеза:] — У твайго, кажу, бацькі адсохла б рука, каб яго хто прымусіў так рабіць. Паслядовіч. Адсохні тая рука, што на бацьку падымаецца. Прыказка.

•••

Каб табе язык (мазгі, рукі) адсох(лі) гл. язык.

Хай адсохнуць (у мяне) рукі і ногі — клятва ў тым, што я зраблю, зрабіў і пад. што‑н. або што не зраблю, не зрабіў і пад. чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)