самаві́ты, -ая, -ае.

1. Мажны, дзябёлы.

Плячысты с. асілак.

2. Паважны, салідны, самастойны, упэўнены.

С. мужчына.

3. Поўны дастатку, эканамічна моцны, заможны.

Самавітая гаспадарка.

4. (з адмоўем). Які выражае непаўнату або адсутнасць якой-н. якасці.

Дарога ўжо не самавітая.

|| наз. самаві́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́тра, ‑ы, ж.

Абл. Кіслая мучная страва тыпу саладухі. Міхал Кагут, мажны, з лёгкай сівізной у залацістых патлатых валасах. З асалодаю чэрпаў путру, нёс яе да рота над праснаком. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салі́дны, -ая, -ае.

1. Трывалы, надзейны, добра зроблены.

Салідная пабудова.

2. Грунтоўны, важны, глыбокі, сур’ёзны, прадстаўнічы.

Салідная фігура.

Салідная ўстанова.

Салідная адукацыя.

3. Пра ўзрост: не малады, сталы.

Жанчына саліднага ўзросту.

4. Значны па велічыні, памеры, сіле і пад.

Салідныя грошы.

5. Мажны, поўны (пра чалавека).

Саліднай камплекцыі.

|| наз. салі́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́драны, -ая, -ае.

1. 3 буйным спелым ядром.

Я. арэх.

2. перан. Які адрозніваецца ў якіх-н. адносінах: здаровы, моцны, мажны (пра чалавека), свежы, чысты (пра паветра, надвор’е), моцны, які настояўся (пра напіткі), пругкі, сакавіты (пра плады, зелень), грубаваты, але яркі і выразны (пра слова, мову і пад.) і г.д.

Я. мужчына.

Ядранае паветра.

Ядранае збожжа.

|| наз. я́дранасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Платня́кмажны мужчына’ (Янк. 3.; Жд. 3). Ад рус. плотный ’тоўсты’, якое, відаць, з пльтьнь < прасл. *р!ыь > плоць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыто́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прытаміць.

2. у знач. прым. Які прытаміўся; стомлены. Прытомлены сабака бег наперадзе, і, калі азіраўся, вочы яго, за пятнаццаць сажняў, свяціліся чырванаватым святлом. Караткевіч. Увайшоў мажны чалавек, з прыемным тварам і зыркімі, прытомленымі вачамі. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ба́хус ’п’яніца; высокі, мажны мужчына’ (Нас.); Бахус ’Вакх’. Укр. бахусува́тий ’той, што мае сляды п’янства’. Запазычанне з польск. Bachus ’Вакх’ (< лац. Bacchus < грэч. Βάκχος).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляме́нь (груб.) ’поўны, тоўсты, здаровы’ (міёр., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. liemuõ ’ствол’, liemẽnė ’безрукаўка, камізэлька, кабат’. Семантычны пераход ’ствол’ > ’тоўсты чалавек’, параўн. у бел. камель > камлякаваты ’дужы, мажны’ (віл., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асамі́сты ’паважны’ (Яруш., Нас.). З асаністы ў выніку народнай этымалогіі пад уплывам слова сам: параўн. сінанімічнае самавіты. Рус. осанистый ад осаниться прыняць паважны, мажны выгляд’ ад значэння ’атрымаць сан’ (гл. сан). Параўн. осамицьца (Нас.) ад осаниться.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Салі́дны ’моцны, добра зроблены’, ’які вылучаецца грунтоўнасцю, глыбінёй, сур’ёзнасцю’, ’важны, паважны, самастойны (пра чалавека)’ (ТСБМ), салі́ннымажны’ (навагр., Сл. ПЗБ). Рус. соли́дный ’тс’, позняе запазычанне з франц. solide ’пэўны’ ад лац. solidus ’шчыльны, суцэльны, цвёрды’ (Фасмер, 3, 710). Беларускае слова з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)