вінава́ціць, -ва́чу, -ва́ціш, -ва́ціць; незак., каго.

Абвінавачваць, лічыць вінаватым; асуджаць.

Ва ўсім вінаваціў толькі іншых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўнава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся; незак.

Лічыць сябе роўным з кім-н.

Р. з маладымі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сосчи́тывать несов. лічы́ць, злі́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папалічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак., каго-што.

Разм. Лічыць доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

почита́тьIII несов., уст. (считать) лічы́ць, (признавать) прызнава́ць;

почита́ть свои́м до́лгом лічы́ць сваі́м абавя́зкам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абрахо́ўваць

лічыць што-небудзь; аблічваць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абрахо́ўваю абрахо́ўваем
2-я ас. абрахо́ўваеш абрахо́ўваеце
3-я ас. абрахо́ўвае абрахо́ўваюць
Прошлы час
м. абрахо́ўваў абрахо́ўвалі
ж. абрахо́ўвала
н. абрахо́ўвала
Загадны лад
2-я ас. абрахо́ўвай абрахо́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абрахо́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзяці́ніць

лічыць каго-небудзь дзіцём не па ўзросце’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дзяці́ню дзяці́нім
2-я ас. дзяці́ніш дзяці́ніце
3-я ас. дзяці́ніць дзяці́няць
Прошлы час
м. дзяці́ніў дзяці́нілі
ж. дзяці́ніла
н. дзяці́ніла
Загадны лад
2-я ас. дзяці́нь дзяці́ньце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дзяці́нячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

счисля́ть несов., уст. лічы́ць, падліча́ць, падлі́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мані́зм, -у, м.

Філасофскае вучэнне, якое лічыць асновай свету толькі адзін пачатак — матэрыю або дух.

Навуковы матэрыялістычны м.

Ідэалістычны м.

|| прым. маністы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бяссло́ўны, -ая, -ае.

1. Выказаны без слоў.

Б. дакор.

2. Маўклівы, які лічыць за лепшае не выказваць сваіх думак.

Б. выканаўца.

|| наз. бяссло́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)